Стажыроўка ў БХК для студэнтаў-юрыстаў

06 верасня 2022, 07:19
Стажыроўка ў БХК для студэнтаў-юрыстаў

Беларускі Хельсінкскі Камітэт аб'яўляе набор на стажыроўку.

Умовы

  • Для каго: студэнты_кі 2-4 курсаў (і магістратуры) юрыдычных спецыяльнасцяў  (міжнароднае права, правазнаўства  і г.д.).

  • Калі: кастрычнік 2022 – студзень 2023 гг.

  • Пачатак стажыроўкі: 4 кастрычніка 2022 г.

  • Тэрмін стажыроўкі: 3 месяцы (з магчымасцю падаўжэння да 6).

  • Стажыроўка будзе праходзіць анлайн.

  • Ад 8 да 15 гадзін на тыдзень. 

  • Шмат практыкі, софт скілз, супервайзеры.

Тэрмін падачы заяўкі: 20 верасня ўключна. Вынікі адбору будуць вядомыя  27 верасня, адабраныя ўдзельнікі_цы будуць запрошаны на 2 этап адбору — інтэрв'ю. 

Заяўка.

Не забудзьцеся прымацаваць сваё  рэзюмэ ў канцы заяўкі.
Запаўняйце заяўку на зручнай для вас мове!

Па ўсіх пытаннях пішыце на электронную пошту edu@belhelcom.org

 

Больш пра БХК

Беларускі Хельсінкскі Камітэт працуе дзеля таго, каб рэанімаваць сэнсы правоў чалавека і каб правы чалавека былі ўключаны ва ўсе сферы жыцця.

Тэмы БХК: аналітыка трэндаў і палітыкі па правах чалавека ў Беларусі і рэгіёне, дыскрымінацыя, бізнес і правы чалавека, падыход, заснаваны на правах чалавека (human rights based approach), міжнародныя праваабарончыя механізмы, сацыяльна-эканамічныя правы.

БХК - першая і пакуль адзіная беларуская арганізацыя, якая мае кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН.

 

Больш пра вас

Калі вы:

  • жадаеце даведацца больш аб правах чалавека і аб тым, як у іх разбірацца,

  • хочаце даведацца як прымяняць правы чалавека на практыцы, а не ў тэорыі,

  • жадаеце зразумець як адрозніць правы чалавека ад "усяго добрага супраць усяго дрэннага",

  • жадаеце навучыцца працаваць з правамі чалавека як з канкрэтнай прыладай для паляпшэння жыцця чалавека,

  • ну і, нарэшце, хочаце ўнесці сваю долю канструктыва ў гэты свет?

Прыходзьце да БХК на стажыроўку!

Арыгінал абвесткі на сайце БХК.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці