Свабоду Марфе Рабковай! Кафкіянскі працэс супраць «Вясны» напярэдадні яе 26-годдзя

25 красавіка 2022, 11:19
Свабоду Марфе Рабковай! Кафкіянскі працэс супраць «Вясны» напярэдадні яе 26-годдзя

Сёння пачынаецца суд над вясноўцамі Рабковай і Чапюком. Праваабарончыя арганізацыі ўсяго свету выступілі з заявай з гэтай нагоды:

 

Парыж-Жэнева-Осла, 25 красавіка 2022 г. – Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс па справе сяброўкі “Вясны” Марфы Рабковай і валанцёра Андрэя Чапюка. Абодва пераследуюцца па палітычна матываваных абвінавачаннях, ім пагражае да 20 і 8 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Працэс праходзіць напярэдадні 26-годдзя «Вясны», падчас рэпрэсій ў Беларусі.

Арганізацыі-падпісанты гэтага ліста зноў заяўляюць аб поўнай падтрымцы «Вясны» і заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх яе сябраў, а таксама ўсіх зняволеных праваабаронцаў у краіне.

 

Сёння, 25 красавіка 2022 года, у Мінскім гарадскім судзе пачынаецца судовы працэс над каардынатарам валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра «Вясна» Марыяй (яна ж Марфа) Рабковай і валанцёрам «Вясны» Андрэем Чапюком. Абодва былі адвольна затрыманыя 17 верасня 2020 года і 2 кастрычніка 2020 года адпаведна ў знак помсты за іх мірную і законную праваабарончую дзейнасць. Марфа Рабкова заахвочвала валанцёраў займацца праваабарончай дзейнасцю, каардынавала кампаніі назірання за выбарамі і пратэстамі, дапамагала збіраць ахвяраванні для палітвязняў. За апошнія 19 месяцаў знаходжання пад вартай здароўе Марфы Рабковай рэзка пагоршылася з-за адсутнасці медыцынскай дапамогі.

 

Марфа Рабкова абвінавачваецца па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку «Арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 і 2 арт. 342), «Распальванне варожасці да ўлады» (арт. 130) і «Ўдзел у злачыннай арганізацыі» (ч. 2 арт. 285), ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.Андрэй Чапюк абвінавачваецца ў «масавых беспарадках» (арт. 293 КК) і «ўдзеле ў злачыннай групіроўцы» (ч. 2 арт. 285 гэтага ж кодэкса), яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

 

Гэты працэс над двума абаронцамі пачынаецца ўсяго за дзень да 26-годдзя Вясны. Заснаваная 26 красавіка 1996 года пасля разгону масавых акцый пратэсту з нагоды 10-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, «Вясна» з'яўляецца вядучай праваабарончай групай у Беларусі, якая змагаецца з беспакаранасцю шляхам маніторынгу і дакументавання парушэнняў правоў чалавека, а таксама аказвае падтрымку ахвярам рэпрэсій. На працягу ўсяго свайго існавання «Вясна» сутыкалася з пераследам і ўмяшаннем з боку беларускіх уладаў. На працягу апошніх 26 гадоў арганізацыя падвяргалася пераследам і нападам, ёй было адмоўлена ў афіцыйнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, а яе лідэры трапілі ў турму. У выніку большасць праваабаронцаў, якія супрацоўнічаюць з арганізацыяй на працягу апошніх 26 гадоў, цяпер знаходзяцца ў турме або ў выгнанні.

 

Рэпрэсіі супраць “Вясны” і яе ўдзельнікаў з’яўляюцца часткай больш шырокага разгону грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Толькі ў 2021 годзе ўлады ліквідавалі больш за 275 праваабарончых і іншых незалежных арганізацый па палітычных матывах, у выніку чаго ў краіне не засталося ніводнай легальнай праваабарончай арганізацыі.

Акрамя таго, прынятыя ў снежні 2021 года змены ў Крымінальны кодэкс зноў увялі крымінальную адказнасць за «дзейнасць ад імя незарэгістраваных або ліквідаваных арганізацый». Такім чынам, ліквідацыя ўладамі ўсіх незалежных праваабарончых арганізацый прывяла да дэ-факта крыміналізацыі праваабарончай дзейнасці.Права на свабоду меркаванняў, асацыяцый і мірных сходаў, замацаваныя ў міжнародных дакументах па правах чалавека, у тым ліку ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваныя Беларуссю, у апошнія гады сур'ёзна і бесперапынна парушаліся ўладамі, што аказвала астуджэнне грамадзянскай супольнасці ў краіне.

 

Арганізацыі-падпісанты асуджаюць адвольныя затрыманні Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка, а таксама кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага, сябра праўлення «Вясны» і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, юрыста Уладзіміра Лабковіча, каардынатара кампаніі Праваабаронцы за свабодныя выбары», Леаніда Судаленкі, юрыста Гомельскай філіі «Вясны» і валанцёра Таццяны Ласіцы, і заклікаюць да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і спынення іх адвольнага пераследу.

 

Арганізацыі-падпісанты пацвярджаюць сваю падтрымку «Вясны» і ўсіх яе сябраў і заклікаюць беларускія ўлады ў поўнай меры выконваць свае міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека, а таксама паважаць і абараняць працу праваабаронцаў і арганізацый і гарантаваць, што яны могуць працаваць без перашкод і страху рэпрэсій.

 

Арыгінальная заява (на ангельскай мове) і спіс падпісантаў па спасылцы.

Глядзiце таксама

Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
25 чэрвеня 2024, 11:47
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
27 мая 2024, 11:58
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
"Вясна" падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэннях правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці