Свабоду “Вясне”! Як прайшлі акцыі салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі

20 верасня 2021, 17:16
Свабоду “Вясне”! Як прайшлі акцыі салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі

У шматлікіх гарадах розных краінаў 17 верасня прайшлі акцыі салідарнасці ў межах кампаніі салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna.

Тысячы людзей выходзілі ў Францыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Літве, Польшчы, Аўстрыі, Грузіі, Украіне і іншых краінах, каб выказаць сваю падтрымку зняволеным “вясноўцам” Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай, Леаніду Судаленка, Таццяне Ласіцы і Андрэю Чапюку.

freeviasna_actions23.jpgАкцыя ў Парыжы

Акцыю ў Парыжы арганізавалі Amnesty International France і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), а сярод выступоўцаў былі намеснік кіраўніка дэпартамента мэрыі па правах чалавека і барацьбы з дыскрымінацыяй Жан-Люк Рамэра-Мішэль, дырэктарка Amnesty International France Сільвія Брыго, дырэктар FIDH па адвакацыі Антуан Мадлен, кіраўнік Аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральна Азіі FIDH Ілля Нузаў і праваабаронца Саша Кулаева.

“Міжнародны маніторынг не быў бы магчымы, калі б не было “Вясны”. І ААН, і ЕС, і іншыя міжнародныя арганізацыі ведалі, што адбываецца ў Беларусі, таму што калегі з "Вясны" бралі на сябе рызыкі і цяпер паплаціліся за гэта”, - адзначыла падчас свайго выступу ў Парыжы Саша Кулаева.

freeviasna_actions4.jpgГрамадзянская сетка Опора (Украіна) выступіла ў абарону "Вясны"

freeviasna_actions8.jpgПраваабарончая арганізацыя "Бір Дуйно - Кыргызстан" далучылася да кампаніі #FreeViasna

freeviasna_actions5.jpgFinnish League for Human Rights і беларусы Фінляндыі далучыліся да акцыі салідарнасці #FreeViasna

right_livelihood_6.jpgСупрацоўнікі прэміі "За годны лад жыцця" (Right Livelihood) патрабуюць вызвалення праваабаронцаў

freeviasna_actions3.jpgАкцыя ў Вене, Аўстрыя

freeviasna_actions7.jpgАкцыя ў Кіеве, арганізаваная "Цэнтрам грамадзянскіх свабод"

freeviasna_actions10.jpgХельсінкскі фонд правоў чалавека разам з праваабаронцамі "Вясны"

freeviasna_actions16.jpgСупрацоўнікі Хельсінкскага Камітэту Нідэрландаў выступілі ў падтрымку "вясноўцаў"

vilnia3.jpgАкцыя ў Вільні, арганізаваная пры ўдзеле фонда дапамогі беларусам у Літве Razam

freeviasna_actions31.jpgАкцыя ў Тбілісі, якую дапамагаў арганізаваць Свабодны Беларускі Дом у Грузіі

freeviasna_actions35.jpgАкцыя арганізаваная пры дапамозе Беларускага Дома ў Варшаве

freeviasna_actions32.jpgАкцыя ў Батумі

freeviasna_actions30.jpgАліна Стэфановіч з партрэтам зняволенага мужа на акцыі ў Батумі

freeviasna_actions36.jpgБольш за 400 супрацоўнікаў і прыхільнікаў «People in Need» зрабілі групавую фатаграфію

Відэазвароты (з беларускімі субтытрамі) ў падтрымку праваабаронцаў і патрабаваннем іх вызвалення запісалі старшыня Östgruppen - Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Марцін Угла, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders Андэрс Петэрсан, дырэктарка Сеткі Дамоў правоў чалавека Марыя Дале, прадстаўніца Праваабарончага цэнтра "Зміна" Ірыны Іванчанка, дырэктарка па прававых пытаннях Фонду Клуні “За справядлівасць” Аня Нейштат, дырэктарка Міжнароднага кінафестывалю і форуму па правах чалавека Ізабэль Гацікер, генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (ОМСТ) Геральд Стаберок, выканаўчы дырэктар прэміі “За годны лад жыцця” Уле фон Ікскюль, прэзідэнтка Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Эліс Магвэ, дырэктар Human Rights Watch Кен Рот.


У Літоўскім Сейме адбылася прэс-канферэнцыя з ўдзелам парламентарыяў Лаймы Андрыкене, якая стала сімвалічнай “хроснай” Леаніда Судаленкі, і Руты Мілюце, якая з’яўляецца “хроснай” Марфы Рабковай, прадстаўніка Freedom House Віціса Юрконіса, праваабаронцаў “Вясны” Паўла Сапелкі і Наталлі Сацункевіч, а таксама жонкі Валянціна – Аліны Стэфановіч.

“Кожны можа далучыцца да кампаніі, і першае, што можна зрабіць, – узяць простую паштоўку і напісаць палітзняволенаму: я прачытаў пра цябе сёння, я ведаю пра цябе, я думаю пра цябе”, - заклікаў Віціс Юрконіс.

Праваабаронцы “Вясны” Алег Пашкевіч і Аляксей Колчын разам з Віцісам Юрконісам таксама распавялі пра кампанію на літоўскім радыё LRT.

Як далучыцца да кампаніі #FreeViasna чытайце на сайце freeviasna.org

Арыгінал артыкула на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 верасня 2024, 14:08
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці