Тлумачыць «Вясна»: Ці варта абскарджваць рэпрэсіі на нацыянальным узроўні?

27 кастрычніка 2023, 09:08
Тлумачыць «Вясна»: Ці варта абскарджваць рэпрэсіі на нацыянальным узроўні?

У апошні час можа здавацца, што падаваць скаргі на дзеянні прадстаўнікоў дзяржавы на нацыянальным узроўні – гэта бессэнсоўна, піша "Вясна". А калі і было неабходна, то толькі каб мець магчымасць звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН. Калі ў лістападзе мінулага году Беларусь дэнансавала Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, беларусы і беларускі былі пазбаўленыя магчымасці падаваць скаргі ў ААН. Ці атрымліваецца, што цяпер нацыянальныя інстанцыі абароны сваіх правоў бессэнсоўныя?  Разбіраемся, чаму варта працягваць падаваць скаргі, на падставе матэрыялу юрысткі праваабарончага цэнтру "Вясна" Вікі Рудзянковай.

Што рабіць, калі сутыкаешся з парушэннямі правоў дзяржавай?

Каб парушэнне вашых правоў было заўважна, варта падаваць скаргу, бо фактычна – гэта заява пра пэўныя парушэнні. Часам дзяржслужачыя апраўдваюць свае дзеянні тым, што публічна “ніхто не скардзіцца” – значыць, усё нармальна. Але тут ёсць і зваротная заканамернасць: чым болей мы скардзімся на самавольства, тым больш мы яго стрымліваем, а месцамі – нават паралізуем.

Хіба адзін чалавек можа нешта даказаць?

Ва ўмовах прававога дэфолту скаргі спрацоўваюць не так часта, але і тых, хто скардзіцца, няшмат. Але супрацьдзеянне беззаконню і паказвае розніцу паміж аб’ектам і суб’ектам: суб'ект заўсёды мае сілу. Напрыклад, дзякуючы гэтаму ўсведамленню стаў бачны рэальны твар рэжыму для большай, чым у 2020 годзе, колькасці людзей. Яны ўсвядомілі, што ў гэтай сітуацыі за правы трэба змагацца, што ляжыць толькі на плячах носьбітаў гэтых праў. Таму чым болей скаргаў, тым большая сістэмнасць у парушэннях правоў дзяржавай складваецца, тым больш пра гэта публічна вядома – адпаведна, павялічваецца і колькасць людзей, якія ведаюць пра праблему.

Ці можна скаргай паўплываць на дзеянні людзей?

У дзяржаўнай сістэме працуюць таксама людзі, і калі яны бачаць скаргі, яны бачаць негатыўны фідбэк на свае дзеянні як прадстаўнікоў і прадстаўніц дзяржавы. Часта скарга можа з’яўляцца фактычна люстэркам, у якое немагчыма не глядзець: яна паказвае кожнаму канкрэтнаму чалавеку ці яго начальніку ягоныя памылкі. Пасля гэтага ім застаецца апраўдваць свае дзеянні, жыць з гэтым асэнсаваннем альбо задумацца і паспрабаваць нешта выправіць.

У чым асаблівая карысць скаргаў?

Пакуль парушэнне не зафіксаванае, юрыдычна яго не існуе, адпаведна – не існуе і адказнасці за яго. Але калі любое парушэнне задакументаванае, рана ці позна за яго можа надыйсці адказнасць. Тут можна ўзгадаць той жа Нюрнбергскі працэс, падчас якога суддзі імкнуліся верыць выключна фактам, каб пакараць сапраўды вінаватых злачынцаў. Каб надыйшла адказнасць канкрэтнага чалавека, мусяць быць доказы ягонай віны: гэтым можа стаць менавіта подпіс канкрэтнага чалавека на канкрэтнай паперцы.

Калі хтосьці баіцца пісаць скаргу, ці сапраўды могуць быць наступствы?

Згодна з заканадаўствам, дзяржава гарантуе правы і свабоды людзям, якія падаюць скаргі, а таксама іх прадстаўнікам і членам сям’і. Але мы насамрэч бачым, што пасля заяў людзей пра катаванні і бесчалавечнае абыходжанне з боку прадстаўнікоў дзяржавы, крымінальны пераслед чынілі ў дачыненні да тых, хто падаваў заявы. Таму ніхто не можа гарантаваць бяспеку ў нашых умовах, але вашая сітуацыя мусіць быць ацэнена з розных бакоў юрыстамі-праваабаронцамі.

Што яшчэ можа пайсці не так? 

У падачы скаргаў сапраўды могуць негатыўныя наступствы – як, напрыклад, узмацненне пераследу. Больш за тое, наперад вядома, што дадзеная скарга не дасць чаканай карысці. Скарга на нацыянальным узроўні ў Беларусі страціла сваю першачарговую сутнасць, яна практычна стоадсоткава ў агляднай будучыні не прывядзе да прызнання, аднаўлення парушанага права і справядлівасці.

Таксама скарга патрабуе рэсурсаў: часу і грошай на дзяржпошліну (калі гэта судовая пастанова павопадле адміністратыўнай справе). 

— Праваабаронцам кожны дзень задаюць пытанне, ці варта абскарджваць дзеянні ўлады. Падаецца, я пералічыла ўсе аргументы на карысць абскарджвання. Мы бачым тэндэнцыю: чым далей мы ад 2020 году, тым менш людзей звяртаюцца да нас па дапамогу з абскарджваннем, усё больш з іх сумняецца ў вартасці гэтага. Памяць пра ўсеагульную барацьбу не становіцца больш свежай. Але варта памятаць: калі знешняй матывацыі становіцца меней, лепш бачны моц унутранай матывацыі: унутранага стрыжня, пачуцця чалавечай годнасці і ведання свайго кошту, — упэўненая Віка Рудзянкова.

Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі з боку дзяржавы, звяртайцеся па дапамогу з абскарджваннем да юрыдычнай службы “Вясны”: 

Telegram: @zvarot96

Email: zvarot@spring96.org

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

Human Constanta: Когда за «разжигание вражды» должна наступать уголовная ответственность и как пропаганда манипулирует высказываниями людей
05 верасня 2024, 09:36
Human Constanta: Когда за «разжигание вражды» должна наступать уголовная ответственность и как пропаганда манипулирует высказываниями людей
Правозащитни_цы Human Constanta зафиксировали в Беларуси как минимум 457 приговоров в поствыборный период по обвинению в «‎разжигании вражды» по ст. 130 Уголовного кодекса (на февраль 2024 года).
Спецвытворчасць у Беларусі: гайд завочна асуджанага Леаніда Судаленкі
04 верасня 2024, 08:14
Спецвытворчасць у Беларусі: гайд завочна асуджанага Леаніда Судаленкі
З праваабаронцам Леанідам Судаленкам, якога таксама завочна асудзілі да пяці гадоў калоніі, расказваем пра спецвытворчасць.
Інструкцыя «Вясны». Як юрыдычна дамагацца вызвалення зняволеных з захворваннямі?
25 жніўня 2024, 10:48
Інструкцыя «Вясны». Як юрыдычна дамагацца вызвалення зняволеных з захворваннямі?
Не толькі памілаванне і амністыя па законе з'яўляюцца падставамі, якія дазваляюць вызваліць чалавека ад адбыцця пакарання.
БХК и экстремистские материалы: рекомендации безопасности
25 жніўня 2024, 10:36
БХК и экстремистские материалы: рекомендации безопасности
Сайт и фейсбук БХК - теперь "экстремистские материалы". БХК рассказывает, чем это грозит пользователям и какие действия необходимы.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці