«Турэмныя тэрміны Марыі Калеснікавай і Максіма Знака шакавалі большасць людзей у Еўропе»

29 кастрычніка 2021, 11:04
«Турэмныя тэрміны Марыі Калеснікавай і Максіма Знака шакавалі большасць людзей у Еўропе»

Рык Дамс. Фота pace.coe.int

Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Рык Дамс асудзіў рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі, піша БелаПАН. Дамс заклікаў беларускія ўлады "ў поўнай меры паважаць правы на свабоду асацыяцый, сходаў і выказвання меркаванняў, а таксама ўсе іншыя правы чалавека, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з'яўляецца Беларусь".

"У апошнія тыдні сітуацыя з захаваннем асноўных правоў чалавека ў Беларусі стала ўсё больш турбаваць мяне, а таксама, у больш шырокім кантэксце, Парламенцкую асамблею Савета Еўропы, — адзначыў ён. — Працяглыя і зусім неабгрунтаваныя турэмныя тэрміны для двух лідэраў апазіцыі — Марыі Калеснікавай, лаўрэата прэміі ПАСЕ імя Вацлава Гавела ў гэтым годзе, і Максіма Знака — шакавалі большасць людзей у Еўропе".

Дамс падкрэсліў, што судовыя прысуды Калеснікавай і Знаку з'яўляюцца "не адзіным прыкладам палітычнага пераследу ў Беларусі".

"Прынамсі 30 праваабаронцаў, некаторыя з якіх супрацоўнічалі з Саветам Еўропы, застаюцца ў зняволенні, некаторыя падвяргаюцца крымінальнаму пераследу або іншым формам пераследу. Некаторыя знаходзяцца ў выгнанні", — адзначыў ён.

Са слоў Дамса, асабліва ён занепакоены тым, што пад вартай працягваюць заставацца сем сябраў Праваабарончай арганізацыі "Вясна", якая займаецца дакументаваннем парушэнняў правоў чалавека, учыненых беларускімі ўладамі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

"Сярод гэтых сямі чалавек — тры лідэра "Вясны", у тым ліку Алесь Бяляцкі, яшчэ адзін лаўрэат прэміі імя Вацлава Гавела. Яны і многія іншыя па праве лічацца палітычнымі зняволенымі", — сказаў Дамс.

Ён таксама адзначыў, што з ліпеня ў Беларусі ліквідуюцца няўрадавыя арганізацыі, у тым ліку тыя, якія працавалі ў сферы абароны правоў чалавека, уключаючы Беларускі Хельсінкскі Камітэт, "Прававую ініцыятыву" і "Звяно".

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці