У Беларусі пачалі судзіць за «выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці»

15 лютага 2024, 15:15
У Беларусі пачалі судзіць за «выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці»

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у выніку "хапуна" 23-24 студзеня, падчас якога затрымалі больш за 200 чалавек па ўсёй Беларусі, некалькі чалавек асудзілі паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП – "выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам". Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе новую рэпрэсіўную практыку беларускіх уладаў.

Павел СапелкаПавел Сапелка

Праваабаронца мяркуе, што хутчэй за ўсё гаворка ідзе аб прыцягненні да адказнасці грамадзян, якія скарысталіся дапамогай у рамках ініцыятывы падтрымкі сем'яў палітвязняў.

"Гэта адвольны пераслед людзей, якія не парушылі ніякіх юрыдычных правілаў, а менавіта незаконнай мэты расходавання сродкаў падтрымкі для "ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам". У дадзеным выпадку гэта з'яўляецца перадумовай для пераследу.

Дарэчы, палітыка Беларусі ў галіне рэгулявання замежнай і міжнароднай дапамогі неаднаразова была прадметам крытычнай ацэнкі праваабаронцаў і міжнародных арганізацый, паколькі яна замахвалася на многія неад'емныя правы і свабоды, напрыклад, на свабоду асацыяцый і свабоду меркаванняў і іх выказвання".


Калі Вас прыцягвалі да адказнасці паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП ці Вам вядомы падрабязнасці пераследу паводле гэтага артыкула, паведамце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo.

"Хто дапамагае з перадачамі?" Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

"Вясна" распавядае, што цяпер вядома пра масавы пераслед родных палітзняволеных, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе рэйд КДБ і нагадвае пра важныя меры бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць пераследа.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці