У Беларусі плануюць лячыць педафілаў з дапамогай хімічнай кастрацыі. Каментуе юрыст «Вясны»

26 чэрвеня 2023, 12:20
У Беларусі плануюць лячыць педафілаў з дапамогай хімічнай кастрацыі. Каментуе юрыст «Вясны»

У прэс-службе Генеральнай пракуратуры 19 чэрвеня паведамілі, што Савет Міністраў зацвердзіў план мерапрыемстваў па абароне дзяцей ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі. У дадатак да пазбаўлення волі педафілаў плануюць прымусова лячыць. Міністэрства аховы здароўя распрацавала пратакол лячэння асоб з сэксуальнымі адхіленнямі — прымусовую хімічную кастрацыю.

Юрыст «Вясны» тлумачыць, ці парушае хімічная кастрацыя правы чалавека.

Хімічная кастрацыя — гэта ўвядзенне чалавеку гарманальных прэпаратаў, якія зніжаюць сэксуальную цягу.

"Хімічная кастрацыя людзей, якія прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці за педафілію, парушае правы чалавека ў частцы права на асабістую недатыкальнасць. Трэба разумець, што фактычна людзей, асуджаных па дадзенай катэгорыі спраў, пазбаўляюць права стаць біялагічным бацькам уласнага дзіцяці ў будучыні, а па сутнасці права на духоўны і маральны дабрабыт, на павагу чалавечай асобы і яе годнасці.

Па сутнасці правядзенне хімічнай кастрацыі ставіць на чалавеку крыж. Але ніхто не выключае судовай памылкі, катаванняў на стадыі следства з мэтай выбіць прызнальныя паказанні і наступнае прызнанне віны. Гэта пачварная форма пакарання для асуджаных, па сутнасці яе можна расцэньваць як жорсткае абыходжанне, якое прыніжае чалавечую годнасць. Асаблівую занепакоенасць выклікае і той факт, што грамадству не прэзентаваліся вынікі медыцынскіх, біялагічных, крыміналагічных даследаванняў у гэтай галіне. Не было ніякай дыскусіі адносна дадзенага «новаўвядзення».

Гэтая рэзка радыкальная мера пазбаўляе асуджаных гуманных формаў і метадаў працы з імі. Зваротным бокам дадзенага пытання з'яўляецца неэфектыўнасць крымінальна-прававой і пенітэнцыярнай палітыкі дзяржавы. Барацьба з педафіліяй ляжыць у плоскасці індывідуальнай псіхалагічнай псіхіятрычнай працы з асобай, якая нясе адказнасць за педафілію. Я выступаю катэгарычна супраць гэтай меры, паколькі яна толькі павышае градус жорсткасці ў грамадстве".

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці