«У думках з тымі, хто сустракае гэты дзень у кратах». Міжнародная супольнасць віншуе «Вясну» з днём народзінаў

28 красавіка 2023, 08:23
«У думках з тымі, хто сустракае гэты дзень у кратах». Міжнародная супольнасць віншуе «Вясну» з днём народзінаў

26 красавіка 1996 года – дзень народзінаў Праваабарончага цэнтра "Вясна". У гэты дзень было жорстка разагнанае мірнае шэсце "Чарнобыльскі шлях". Міліцыя затрымала сотні чалавек. Алесь Бяляцкі, на той час дырэктар літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча, аб’яднаўся з паплечнікамі, каб дапамагаць затрыманым дэманстрантам. Так з’явілася "Вясна".

Сёння прадстаўнікі міжнароднай супольнасці віншуюць "Вясну" са святам і патрабуюць вызвалення палітзняволеных вясноўцаў.

Пастаяннае прадстаўніцтва Францыі пры АБСЕ павіншавала "Вясну" з днём народзінаў і нагадала, што цяпер за кратамі знаходзяцца шэсць сябраў арганізацыі. 


“Östgruppen, разам з калегамі з грамадзянскай супольнасці ў Доме Салідарнасці ў Стакгольме, віншуе сёння нашых дарагіх сяброў з “Вясны”, у 27-ю гадавіну арганізацыі!”


Амерыканская амбасада ў Мінску:

"27 гадоў таму заснаваная праваабарончая арганізацыя “Вясна”. Наша ім пажаданне – свабода для ўсіх палітвязняў і шасцярых вясноўцаў: Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфы Рабковай, Леаніда Судаленкі і Андрэя Чапюка". 


Літоўскі дыпламат Аста Андрыяўскіене:

“Сёння вядомая праваабарончая арганізацыя “Вясна” адзначае сваю 27-ю гадавіну ў сваім Віленскім офісе. Лідар “Вясны”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі і яшчэ 1500 палітвязняў адбываюць працяглыя тэрміны зняволення”.


Амбасадарка Ірландыі ў Літве Шэйна Макх'ю:

“Цягам 27 гадоў “Вясна” мужна і ўпорна працуе над прасоўваннем правоў чалавека ў Беларусі. Задача, актуальнасць якой штодзень расце”.


Кіраўніца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Аляксандра Кулаева:

“З днём нараджэння дарагія сябры!

У думках з тымі, хто сустракае гэты дзень за кратамі, у высылцы ці пад жорсткімі рэпрэсіямі!”

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці