У Польшчы ў верасні пройдзе II Кангрэс па беларускіх палітзняволеных

02 верасня 2025, 10:45
У Польшчы ў верасні пройдзе II Кангрэс па беларускіх палітзняволеных

Кангрэс #WithoutJustCause — гэта двухдзённая сустрэча арганізацыяў, ініцыятываў, палітзняволеных і іх сем'яў, праваабаронцаў, актывістаў і актывістак. Мэта — сабрацца разам, каб аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу па падтрымцы палітзняволеных і іх сем'яў. Мерапрыемства арганізаванае Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і партнёрскімі арганізацыямі пры падтрымцы фонду Rosa Luxemburg Stiftung.

Кангрэс будзе цягнуцца два дні: першы — у Варшаве, другі — у Познані.

26 верасня, Варшава. Першы дзень Кангрэса будзе прысвечаны:

  • агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі;

  • новым тэндэнцыям у палітычных рэпрэсіях супраць беларусаў і беларусак;

  • працы палітычных структураў па вызваленні і падтрымцы палітзняволеных.

28 верасня, Познань. Другі дзень Кангрэса стане пляцоўкай для сустрэч, агучвання ідэй і праблем, дамаўлення і пошуку рашэнняў:

  • кірмаш ініцыятываў — прастора, дзе кожная арганізацыя або ініцыятыва, якая дапамагае палітзняволеным, можа прадставіць сваю працу;

  • выступы-прэзентацыі профільных арганізацыяў і ініцыятываў;

  • дыскусіі ў фармаце FishBowl.

Праграма Кангрэса будзе апублікаваная бліжэй да мерапрыемства.

Як далучыцца?

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці