«У зняволенні ёй пагражаюць катаванні»

07 лістапада 2022, 11:19
«У зняволенні ёй пагражаюць катаванні»

Абсерваторыя абароны праваабаронцаў (партнёрства Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) выступіла з заявай з нагоды адвольнага затрымання Насты Лойкі.

Абсерваторыя атрымала інфармацыю аб адвольным затрыманні і судовым пераследзе Насты Лойкі, праваабаронцы, якая раней супрацоўнічала з беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Большасць з гэтых арганізацый былі ліквідаваныя ўладамі 3 жніўня 2021 года падчас атакі на грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ.

28 кастрычніка 2022 года спадарыня Лойка была выкрадзеная супрацоўнікамі Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і экстрэмізмам з яе дома ў Мінску і дастаўлена ў невядомы ізалятар часовага ўтрымання. Пазней у той дзень неафіцыйны Telegram-канал беларускіх спэцслужбаў апублікаваў відэа Насты Лойкі ў кайданках, на якім яна нібыта прызналася, што атрымлівала грошы ад замежных арганізацыяў. Гэта забаронена ў Беларусі паводле артыкулу 21 Закону аб грамадзкіх аб’яднаньнях.

31 кастрычніка 2022 года спадарыня Лойка паўстала перад судом Першамайскага раёна Мінска праз інтэрнэт. Сама яна была ў ізалятары на Акрэсціна. Суд вырак яе на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле абвінавачання ў «дробным хуліганстве» (арт. 19.1 КаАП РБ). На момант публікацыі гэтага Тэрміновага звароту Наста была ўсё яшчэ на Акрэсціна. Невядома, ці пагражае ёй крымінальная справа.

Над Настай Лойкай вісіць вялікая пагроза катаванняў і жорсткага абыходжання ў зняволенні. Абсерваторыя баіцца, што на яе маглі ціснуць фізічна ці псіхалагічна, або катаваць, каб прымусіць яе даць прызнальныя паказанні.

Абсерваторыя нагадвае, што Наста Лойка была адвольна затрыманая ў верасні 2022 года на 30 сутак па сфабрыкаваным абвінавачанні ў «дробным хуліганстве», а затым адпушчаная. Наста Лойка таксама была адвольна затрыманая ў жніўні 2021 года і абвінавачаная ў «дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў» у рамках крымінальнай справы супраць кіраўніцтва ПЦ «Вясна».

Рэпрэсіі супраць Насты Лойкі ёсць часткай больш шырокіх рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Паводле звестак «Вясны», на 2 лістапада 2022 года ў краіне па палітычных матывах ёсць затрыманымі 1355 чалавек, у тым ліку лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі. Толькі ў 2021 годзе ўлады знішчылі больш за 275 праваабарончых і іншых незалежных арганізацый, не засталося ніводнай легальна дзеючай праваабарончай НДА ў краіне. Акрамя таго, заканадаўчыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс, прынятыя ў снежні 2021 года, зноў увялі крымінальную адказнасць за «дзейнасць ад імя незарэгістраваных або ліквідаваных арганізацый». Такім чынам, ліквідацыя ўладамі ўсіх незалежных праваабарончых арганізацый прывяла да фактычнай крыміналізацыі праваабарончай дзейнасці.

Правы на свабоду выказвання меркавання, асацыяцый і мірных сходаў, замацаваныя ў міжнародных дакументах па правах чалавека, у тым ліку ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным Беларуссю, улады жорстка і бесперапынна парушалі, што прывяло да разбурэння грамадзянскянскай супольнасці ў краіне.

Абсерваторыя рашуча асуджае адвольнае затрыманне і судовы пераслед Насты Лойкі, якія накіраваны толькі на пакаранне яе за законную праваабарончую дзейнасць, і заклікае ўлады Беларусі пакласці канец любым відам пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, супраць яе і ўсіх іншых праваабаронцаў у краіне.

Абсерваторыя таксама заклікае ўлады неадкладна вызваліць усіх адвольна затрыманых у Беларусі праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў і гарантаваць іх фізічную недатыкальнасць і псіхалагічны дабрабыт.

 

Цалкам зварот Абсерваторыі (на ангельскай мове).

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ.

Глядзiце таксама

Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
25 чэрвеня 2024, 11:47
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
27 мая 2024, 11:58
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
"Вясна" падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэннях правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці