Улады Беларусі павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Насту Лойку

26 чэрвеня 2023, 09:07
Улады Беларусі павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Насту Лойку

Заява беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый

20 чэрвеня 2023 года Менскі гарадскі суд прыгаварыў праваабаронцу Насту Лойку да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму ўтрымання. Судовы працэс быў зачынены для публiкi i дэталі працэса дагэтуль невядомыя. Суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Шылько прызнала праваабаронцу вінаватай у «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці» па частцы 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэтыя абвінавачанні заснаваныя на тым, што ў 2018 годзе Наста Лойка зрабіла ўнёсак у падрыхтоўку даклада аб правах чалавека, які датычыцца пераследу анархісцкай супольнасці ў Беларусі з боку дзяржавы. У гэтым дакладзе была дадзена праваабарончая ацэнка дзейнасці супрацоўні_ц праваахоўных органаў у Беларусі. Судовы працэс прайшоў хутка, прысуд быў абвешчаны падчас трэцяга пасяджэння суда.

Наста Лойка – вядомая беларуская праваабаронца, якая працуе ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Яна таксама займаецца аналітыкай рэпрэсіўных «антыэкстрэмісцкіх» законаў і выступае за абарону правоў мігрант_ак і асобаў без грамадзянства ў Беларусі. Улетку 2021 года беларускія ўлады, у межах спланаванай атакі супраць грамадзянскай супольнасці ў краіне, ліквідавалі арганізацыю Human Constanta, у якой раней працавала Наста Лойка. Human Constanta прасоўвала грамадскія інтарэсы і сумесныя дзеянні ў адказ на сучасныя выклікі ў галіне правоў чалавека. У 2022 годзе Беларускі дом правоў чалавека назваў Насту Лойку праваабаронцай года.

Наста Лойка знаходзіцца пад вартай з 28 кастрычніка 2022 года. 31 кастрычніка 2022 года суд Першамайскага раёна горада Мінска (Беларусь) пакараў праваабаронцу Насту Лойку па абвінавачанні ў «дробным хуліганстве» па артыкуле 19.1 Кодэкса аб Адміністрацыйных Правапарушэннях да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Потым улады чатыры разы запар падаўжалі тэрмін яе 15-дзённага арышту па абвінавачанні ў «дробным хуліганстве», пасля чаго праваабаронцу перавялі ў СІЗА. 

Цягам 58 дзён утрымання пад вартай улады падвяргалі Насту Лойку катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню, адмаўлялі ёй у праве на атрыманне лекаў і цёплага адзення, а таксама на доступ да юрыдычнай дапамогі. У лістападзе 2022 года ў доме маці Насты Лойцы быў праведзены ператрус у мэтах ціску на праваабаронцу.

24 снежня 2022 года супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі перавялі жанчыну-праваабаронцу Насту Лойку ў СІЗА №1 у Мінску. Спачатку пракурорка абвінаваціла праваабаронцу ў парушэнні двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці» па артыкуле 130, частцы 3 і «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, якія выявіліся ў відавочным непадпарадкаванні законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або дзеяннях, якія пацягнулі парушэнне працы грамадскага транспарту, прадпрыемстваў, установаў і арганізацыяў, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства» па артыкуле 342.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У выніку пракурорка толькі пацвердзіла парушэнне артыкула 130 часткі 3, адмовіўшыся ад другой часткі першапачатковага абвінавачання.

Разам з пераследам праваабаронцы, улады Беларусі таксама пераследвалі адвакатак-праваабаронцаў, якія выступалі ў якасці абаронцаў Насты Лойцы. У лістападзе 2022 года іншая жанчына-праваабаронца і адвакатка па правах чалавека, якая бараніла Насту Лойку, Таццяна Лішанкова, была затрыманая, а пасля ўлады пазбавілі яе ліцэнзіі на занятак юрыдычнай практыкай. У сакавіку 2023 года праваабаронца і адвакатка Інэса Аленская, якая выступала ў якасці абаронцы Насты Лойцы пасля Таццяны Лішанковай, не прайшла атэстацыю ў Кваліфікацыйнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі, што прывяло ў канчатковым выніку да пазбаўлення адвакаткі права на прафесію.

Ніжэйпадпісаныя арганізацыі лічаць такі пераслед праваабаронцаў, якія працуюць над абаронай Насты Лойцы, сістэмным парушэннем права праваабаронцаў на юрыдычную абарону і права адвакатак практыкаваць сваю прафесію. 

Улады Беларусі арыштавалі праваабаронцу 6 верасня 2022 года каля будынку Мінскага гарадскога суда, калі яна прыйшла падтрымаць праваабаронцу Марыю Рабкову, якая ў той час была асуджаная на 15 гадоў пазбаўлення волі, і праваабаронцу Андрэя Чапюка. Улады прыгаварылі Насту Лойку да двух адміністрацыйных арыштаў па 15 сутак запар па абвінавачанні ў «дробным хуліганстве». Наста Лойка не змагла атрымаць ніякіх лекаў, цёплай вопраткі і прадметаў гігіены. Яна была часова вызвалена 6 кастрычніка 2022 года, але 28 кастрычніка 2022 года яе зноў затрымалі.

Ніжэйпадпісаныя арганізацыі асуджаюць прысуд Настцы Лойцы на 7 гадоў зняволення. Мы лічым, што яна стала мішэнню для пераследу за сваю мірную і законную праваабарончую дзейнасць. Мы асуджаем усе фізічныя і псіхалагічныя катаванні, якім падвяргалася Наста Лойка падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання і ў папярэднім зняволенні. Прысуд Насты Лойцы адлюстроўвае сістэматычныя нападкі на беларускіх праваабаронцаў і грамадзянскую супольнасць з боку беларускіх уладаў. Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення праваабаронцы Насты Лойцы.

Падпicанты:

ARTICLE 19 Europe

Netherlands Helsinki Committee

The Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House

Belarusian Helsinki Committee

Belarusian Association of Journalists

International Federation for Human Rights (FIDH), within the framework of the Observatory for the Protection of Human Rights Defenders

Front Line Defenders

Human Constanta

Human Rights Centre Viasna

Human Rights Watch

Lawtrend

Legal Initiative (Belarus)

Office for the Rights of Persons with Disabilities

REDRESS

World Organisation Against Torture (OMCT), within the framework of the Observatory for the Protection of Human Rights Defenders

PEN Belarus

Глядзiце таксама

Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
25 чэрвеня 2024, 11:47
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
27 мая 2024, 11:58
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
"Вясна" падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэннях правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці