Усебеларускі народны сход – форма (не)рэалізацыі права браць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў

27 мая 2024, 13:23
Усебеларускі народны сход – форма (не)рэалізацыі права браць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якая вядзецца Беларускім Хельсінскім камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна", прааналізавала Усебеларускі народны сход (УНС).

Рэзюмэ:

Першапачаткова УНС з'яўляўся квазіграмадскім сходам, што арганізоўваўся выканаўчай вертыкаллю, практыкаваным кожныя пяць гадоў (звычайна) перад прэзідэнцкімі выбарамі для дэманстрацыі "агульнанароднай" падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі. Заяўлялася, што УНС – форма рэалізацыі права грамадзян Беларусі непасрэдна браць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў. На фоне распачатага ў 2020 г. перад прэзідэнцкімі выбарамі палітычнага крызісу, які працягваецца да гэтага часу, на канстытуцыйным рэферэндуме 2022 года палажэнні аб УНС былі ўключаныя ў Канстытуцыю. УНС абвешчаны "вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя", пры гэтым захаваўся двухпалатны парламент ("Нацыянальны сход"). Такім чынам, цяпер у Беларусі дзейнічаюць два цэнтральныя органы дзяржаўнай улады прадстаўнічага характару, а ў рыторыцы ўладаў УНС усё яшчэ дэкларуецца альбо як форма непасрэднага ўдзелу грамадзян у вырашэнні дзяржаўных пытанняў, альбо як мадэль прадстаўнічага ўдзелу ("народаўладдзя").

Хоць ВНС пастулюецца як вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя, спосаб яго фармавання далёкі ад дэмакратычнага прадстаўніцтва: фактычна, толькі 15% складу абіраюцца народам непасрэдна (прэзідэнт, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Мінскага гарадскога савета дэпутатаў), і яшчэ 29% складу ВНС абіраюцца на непрамых выбарах (мясцовымі саветамі, абіранымі народам). Наяўнасць трох катэгорый дэлегатаў, што адбіраюцца ва УНС па розных працэдурах, якія дакладна не прапісаны ў законе, не празрыстыя і праводзяцца за зачыненымі дзвярыма ў адсутнасць назіральнікаў, не дазваляюць казаць аб рэальным прадстаўнічым характары УНС і аб тым, што права на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў рэалізуецца ўсімі грамадзянамі Беларусі наўпрост ці праз прадстаўніцтва менавіта ва УНС.

Чытаць аналіз праваабаронцаў цалкам

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026, 10:13
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 студзеня 2026, 13:47
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці