УВКПЧ заклікае дасылаць інфармацыю аб стане правоў чалавека ў Беларусі

04 ліпеня 2021, 17:19
УВКПЧ заклікае дасылаць інфармацыю аб стане правоў чалавека ў Беларусі

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека заклікае асобаў, групы і арганізацыі прадставіць інфармацыю і дакументацыю, якая мае дачыненне да мандата* па разглядзе сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

УВКПЧ зацікаўленае ў атрыманні інфармацыі, якая тычыцца ўсіх меркаваных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.

Апошні дзень падачы ўсіх матэрыялаў - 15 лістапада 2021 года, але настойліва рэкамендуецца накіроўваць матэрыялы як мага раней, каб у сакратарыята было дастаткова часу для апрацоўкі інфармацыі, уключаючы любыя наступныя дзеянні, калі яны будуць неабходныя. Для прадстаўлення адпаведнай інфармацыі і дакументацыі прапануецца выкарыстоўваць такі шаблон.

УВКПЧ абавязваецца не раскрываць вашу асобу або выкарыстоўваць прадстаўленую інфармацыю толькі з дазволу, а таксама кіравацца прынцыпам "не нашкодзь": не падвяргаць небяспецы жыццё, бяспеку, свабоду і дабрабыт ахвяраў, сведак і іншых асобаў, якія супрацоўнічаюць. У мэтах захавання бяспекі і прыватнасці прадстаўленай інфармацыі рэкамендуецца падаваць яе праз абароненае воблака, створанае УВКПЧ для гэтай мэты - загрузіце шаблон ў воблака разам з любымі адпаведнымі дадаткамі.

Калі ў вас узнікнуць якія-небудзь пытанні, звяртайцеся ў сакратарыят па электронным адрасе OEB@ohchr.org. Па магчымасці, асабліва калі вы хочаце перадаць канфідэнцыйную інфармацыю па электроннай пошце, рэкамендуецца выкарыстоўваць абароненыя каналы электроннай пошты (напрыклад, выкарыстоўваць tutanota, hushmail або virtru або іншыя зашыфраваныя сэрвісы электроннай пошты). Звярніце ўвагу, што пацверджанні аб атрыманні інфармацыі не прадугледжаныя.

Варта адзначыць, што не ўся прадстаўленая інфармацыя абавязкова будзе адлюстравана ў публічных справаздачах. У прыватнасці, не будуць разглядацца справы аб парушэннях, якія выходзяць за рамкі мандата.


* Што такое мандат па разглядзе сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі?

У сваёй рэзалюцыі 46/20 аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і ў перыяд пасля іх, прынятай 29 сакавіка 2021 года, Савет па правах чалавека прасіў Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека:

  • ажыццяўляць маніторынг і прадстаўляць даклады аб становішчы ў галіне правоў чалавека, правесці ўсебаковае вывучэнне ўсіх меркаваных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, захаваць і прааналізаваць інфармацыю і доказы з мэтай садзейнічання па прыцягненню да адказнасці вінаватых і правасуддзя для ахвяраў і, па магчымасці, выяўленні вінаватых;

  • даваць агульныя рэкамендацыі па паляпшэнню захавання і абароны правоў чалавека;

  • узаемадзейнічаць з беларускімі ўладамі і ўсімі зацікаўленымі бакамі з мэтай абмену інфармацыяй і аказання падтрымкі дзеянняў па прыцягненню да адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Пераклад на беларускую мову ПЦ "Вясна"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 ліпеня 2025, 14:01
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 чэрвеня 2025, 13:46
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 чэрвеня 2025, 13:16
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 чэрвеня 2025, 12:31
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці