Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека: каардынатар(ка) па субгрантах

19 снежня 2023, 10:20
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека: каардынатар(ка) па субгрантах

Абноўлена 9 студзеня 2024 г.: дзякуй, рэзюмэ больш не прымаюцца.

Тып занятасці: 50 % занятасці да 31 красавіка 2025 (з магчымасцю працягу).

Арганізацыя: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. 

Месца працы: Вільня, Літва.

Аплата: Ад 600 еўра пасля аплаты падаткаў (у залежнасці ад досведу і кампетэнцыяў).

Апісанне пазіцыі: каардынатар па субгрантах дапамагае менеджэру праекта і грант-менеджэру ладзіць конкурсы па субгрантынгу, маніторыць дзейнасць і справаздачнасці па субгрантах; правяраць фінансавыя дакументы на адпаведнасць зацверджанаму бюджэту і выконваць іншыя функцыі. Асістэнт падпарадкоўваецца менеджэру праекта і каардынатару па субгрантах БДПЧ.

Абавязкі:

  • збіраць заяўкі па субгрантынгу, правяраць іх на адпаведнасць умовам конкурсаў і перадаваць грант-менеджэру і праектнаму менеджэру з каментарамі на іх адпаведнасць першасным крытэрам адбору;

  • фармаваць ацэнкавыя табліцы і інструкцыі для камісіі па субгрантынгу;

  • дакладаць на паседжанні камісіі па субгрантынгу (пры неабходнасці);

  • паведамляць ўсім заяўнікам грантаў аб прынятых рашэннях датычна іх заявак, а таксама ўмоваў і тэрмінаў справаздачнасці;

  • пісаць разгорнутую зваротную сувязь заяўнікам, якія не атрымалі фінансаванне;

  • пад кіраўніцтвам грант-менеджэра арганізоўваць перадачу сродкаў атрымальнікам грантаў, якая адбываецца ў Вільні падчас прыезда атрымальнікаў гранта; 

  • аказваць тэхнічную дапамогу ў арганізацыі навучання па фандрэйзінгу і праектным менеджмэнце, што можа ўключаць арганізацыю лагістыкі, матэрыялаў, тэхнічнага забеспячэння навучальнага працэса, і іншае;

  • валодаць ўсёй інфармацыяй па праектах, якія рэалізуюцца ў межах субгрантынгу (мэты, задачы, тэрміны, мерапрыемствы) і разам з грант-менеджерам наладжваць сістэму маніторынгу дзейнасці;

  • перыядычна кантактаваць і сустракацца з атрымальнікамі субгрантаў;

  • браць удзел у мерапрыемствах субгранцёраў, запланаваных у межах субгрантаў, з мэтай верыфікацыі; 

  • узгадняць прыезд атрымальнікаў грантаў ў Вільню, дзе супольна з грант-менеджэрам прымаць справаздачы ад субгрантераў; 

  • аказваць метадычную і іншую кансультацыйную дапамогу як заяўнікам грантаў, так і атрымальнікам і адказваць на пытанні атрымальнікаў;

  • адсочваць тэрміны падачы справаздач па праектах і нагадваць атрымальнікам пры затрымках больш чым на тры дні; 

  • правяраць наратыўныя справаздачы па субгрантах і, разам з грант-менеджэрам, супастаўляць наратыўныя і фінансавыя справаздачы;

  • інфармаваць субгранцёраў аб зацвярджэнні/не зацвярджэнні справаздачаў; 

  • весці пільны ўлік усіх зменаў у праектах і ўносіць іх у адпаведныя інструменты;

  • своечасова інфармаваць грант-менеджера і праектнага менеджэра пра ўсе узнікаючыя праблемы;

  • пад кіраўніцтвам праектнага менеджэра рыхтаваць выніковую справаздачу па праграме дапамогі трэцім асобам праз субгрантынг;

  • разам з менеджэрам праекта даваць ацэнку дасягненню вынікаў дзеля забеспячэння максімальнага эфекту субгранта;

  • выконваць іншыя абавязкі, якія непасрэдна звязаныя з субгрантынгам у рамках праекта. 

Патрабаванні да спецыяліста(кі):

  • досвед праектнай дзейнасці, бюджэтавання і справаздачнасці (не меней за 2 гады); 

  • добрае разуменне логікі праектаў (мэты, актыўнасці, прадукты, вынікі, індыкатары) і ацэнкі справаздачаў;

  • досвед працы з субгрантамі/грантамі і/альбо фінансавага менеджмэнта будзе пажаданы;

  • выдатнае валоданне MS Excel / Google Sheets, пажадана валоданне іншымі прадуктамі MS Office;

  • валоданне пісмовай беларускай, рускай і ангельскай мовамі;

  • уменне і жаданне вучыць і імплементаваць новыя прадукты праграмнага забяспечання для падвышэння эфектыўнасці дзейнасці;

  • жаданне ўдзельнічаць у абнаўленні і распрацоўцы арганізацыйных працэсаў;

  • уменне весці публічную працу з грамадскасцю будзе пажадана;

  • разуменне асаблівасцяў працы арганізацый грамадскай супольнасці і ініцыятыў у Беларусі і замежжы;

  • адказнасць, уважлівасць да дэталяў, ветлівасць і здольнасць захоўваць спакой у працы з людзьмі.

Як падацца?

Зацікаўленых просім даслаць CV на беларускай, рускай ці ангельскай мове на адрас  director@belhumanrights.house з пазнакай назвы вакансіі “Каардынатар па субгрантах” у тэме. 

Нават калі вы не адпавядаеце ўсім пералічаным патрабаванням, але маеце высокую матывацыю, мы заахвочваем вас падаць заяўку.

Таксама пазначце, калі ласка, дзве асобы, хто мог бы даць рэкамендацыю вашай кандыдатуры, з кантактамі (e-mail, мабільны нумар, мэсэнджэры). Па змаўчанні мы пакідаем за сабой права адказаць на заяўку толькі ў выпадку яе адпаведнасці крытэрам і для запрашэння кандыдатаў на сумоўе.

Глядзiце таксама

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
14 красавіка 2025, 13:55
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
В январе 2025 года ситуация в сфере свободы ассоциации соответствовала общей ситуации с реализацией прав человека в стране — репрессии ужесточились на фоне так называемого избирательного процесса.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці