«Вы здохнеце тут»: грамадскае расследаванне масавых катаванняў на Акрэсціна 9-14 жніўня 2020 года

23 сакавіка 2023, 13:29
«Вы здохнеце тут»: грамадскае расследаванне масавых катаванняў на Акрэсціна 9-14 жніўня 2020 года

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі апублікаваў грамадскае расследаванне выпадкаў масавых катаванняў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў горада Мінска 9 – 14 жніўня 2020 года.

Вязні Акрэсціна сведчаць

Сярод жахаў 9-14 жніўня 2020 года самыя кашмарныя падзеі адбываліся ў Цэнтры ізаляцыі парушальнікаў на Акрэсціна. За гэтыя пяць дзён праз ЦІП, разлічаны на 110 чалавек, сілавікі «прагналі» больш за 3000 затрыманых.

Сярод іх былі непаўнагадовыя, людзі пенсійнага ўзросту, людзі з інваліднасцю, выпадковыя мінакі.


Усе затрыманыя траплялі пад прыніжальныя працэдуры пры размяшчэнні ў ЦІП, жорсткае збіццё, утрымліваліся ў нечалавечых умовах у перапоўненых камерах без ежы і вады па двое і болей сутак.

Людзей збівалі пры любой спробе высветліць свой статус, патрабаваць выканання сваіх правоў і медыцынскай дапамогі.


У ноч з 12 на 13 жніўня родныя тых, хто ўтрымліваўся ў ЦІП на Акрэсціна запісалі гукі бесперапыннага збіцця, што было добра чуваць на вуліцы. На запісах чуваць галасы людзей, якія гучна крычаць ад болю і просяць пра літасць.

Вось што расказвалі сведкі:

Самае жорсткае – гэта калі я прачнуўся ў гадзіну ночы ад крыкаў людзей. Мужчынаў білі так моцна дубінкамі, што было чуваць хруст костак, крыкі былі такія моцныя, што людзей быццам бы палілі. Дарослыя мужыкі крычалі: «Мама! Дапамажыце! Ратуйце!»

Адна супрацоўніца папрасіла: «Надзеньце гэтых хлапцоў на вашыя дубінкі». Гэта была мэтанакіраваная атака на людзей. Усе былі максімальна агрэсіўна настроеныя: «Колькі вам плацяць?», «Жывёла!», «Мы вас тут усіх зараз пазабіваем!»

З мяне зрабілі кола – закінулі з-за спіны, як кола, ногі, рукі і надзелі кайданкі. 30–40 хвілінаў я трымаўся. Страціў прытомнасць. Ну, давялося потым сказаць код ад тэлефона. Самае страшнае – тое, што там былі асабістыя дадзеныя блізкіх.

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі вывучыў 101 гісторыю — больш за 1000 старонак тэксту. Кожны сведка асабіста быў на Акрэсціна 9-14 жніўня і прайшоў праз гэтае пекла.

На падставе іх аповедаў праваабаронцы правялі грамадзянскае расследаванне — склалі храналогію падзей, правялі апазнанне сілавікоў, якія здзяйснялі злачынствы, далі юрыдычную ацэнку іх дзеянням.

Поўная версія расследавання

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці