«Вясна/Правы чалавека ў Беларусі» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

24 жніўня 2023, 11:53
«Вясна/Правы чалавека ў Беларусі» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Інфармацыйныя рэсурсы «Вясна/Правы чалавека ў Беларусі» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэта стала вядома 23 жніўня з праўладных тэлеграм-каналаў. Паводле папярэдняй інфармацыі такое рашэнне прыняла Міністэрства ўнутраных справаў. У адпаведны спіс «Вясна» яшчэ не ўнесена.

Паведамляецца, што «экстрэмісцкім фармаваннем прызнаецца група грамадзян, аб’яднаных пад назвай «Вясна/Правы чалавека ў Беларусі» з усімі філіяламі (усяго больш за 30 рэсурсаў)». Адзначаецца, што такое рашэнне прынятае на падставе «арганізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб».

«Асобы, якія ўдзельнічаюць або ажыццяўляюць любую перадачу звестак прадстаўнікам «Вясна/Правы чалавека ў Беларусі», прызнаюцца ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання і будуць прыцягнутыя да адказнасці па арт. 361-1 і 361-4 КК Беларусі», — гаворыцца на праўладных каналах.

Нагадаем, на гэты момант пяцёра вясноўцаў застаюцца за кратамі: старшыня Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці