Як беларусы паміраюць праз палітычны пераслед. Дайджэст «Вясны»

03 мая 2024, 09:51
Як беларусы паміраюць праз палітычны пераслед. Дайджэст «Вясны»

"Вясна" ўзгадвае ахвяраў палітычных рэпрэсій, якія памерлі за кратамі ці праз наступствы ціску і ўмоваў утрымання ў ізалятарах, а таксама праз перавышэнне паўнамоцтваў і ціск з боку сілавікоў. На жаль, гэты матэрыял увесь час абнаўляецца. Шэсць беларусаў памерлі за кратамі, яшчэ мінімум пра тры смерці людзей на волі праз ціск ці наступствы нечалавечых умоваў у ізалятарах. Акрамя гэтага, у выніку ўжывання ўладамі сілы ў адказ на мірныя сходы ў перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года загінулі як мінімум тры чалавекі. 

9 красавіка 2024 году ў брэсцкім СІЗА памёр Аляксандр Кулініч. Яго абвінавачвалі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу. Мужчыну затрымалі 29 лютага ў Брэсце, з таго часу ён знаходзіўся ў зняволенні. Суд над ім меўся адбыцца 16 красавіка. У высновах аб смерці пазначана, што Аляксандр Кулініч памёр праз ішэмічную хваробу сэрца. У СІЗА № 7 Брэста журналістам сказалі, што зняволены з такім імем у іх знаходзіўся, але факт смерці пацвярджаць адмовіліся. Акалічнасці затрымання Аляксандра Кулініча невядомыя. Гэта стала шостай смерцю палітвязня за кратамі. 

У брэсцкім СІЗА памёр Аляксандр Кулініч, якога абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі

Суд над ім меўся адбыцца 16 красавіка.

На 64-м годзе жыцця напрыканцы лютага 2024 году памёр палітзняволены грамадскі актывіст Ігар Леднік. Ён быў асуджаны да трох гадоў зняволення за "паклёп на Лукашэнку" за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП "Пазіцыя". Палітвязень меў інваліднасць другой групы праз праблемы з сэрцам, але яму ўсё роўна прызначылі пазбаўленне волі. У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Прычынай смерці палітвязня стала спыненне сэрца. Медыкі спрабавалі яго рэаніміраваць, аднак беспаспяхова.  памёр ў турэмнай бальніцы ў Калядзічах, куды быў планава дастаўлены з бабруйскай калоніі № 2, дзе увесь час знаходзіўся ў медчастцы. Гэта стала пятай смерцю палітвязня за кратамі.

Памёр палітвязень Ігар Леднік

Ён меў вялікія праблемы са здароўем.

У ноч 9 студзеня 2024 года ў віцебскай калоніі № 3 ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітзняволены . У жніўні 2023 года Мінгарсуд прызначыў яму тры гады зняволення за некалькі данатаў, негледзячы на тое, што мужчына меў сур'ёзнае захворванне. Паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", Вадзім хварэў у зняволенні. У бальніцу мужчыну даставілі, калі яго ўжо нельга было выратаваць.

У калоніі ад пнеўманіі памёр палітвязень, асуджаны за данаты

Гэта чацвёртая смерць палітвязня за кратамі.

Ноччу 11 ліпеня 2023 году ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены Алесь Пушкін. Выданне MOST са спасылкай на свае крыніцы распавяло, што ў Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу 11 ліпеня, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

Сёння ноччу ў рэанімацыі пры нявысветленых абставінах памёр 57-гадовы палітзняволены Алесь Пушкін.

У траўні 2023 году ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да года калоніі за рэакцыю ў "Аднакласніках" на карыкатуру на Лукашэнку. Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчнай сістэмы, перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы. Нягледзячы на гэта, пінскі суд прызначыў яму зняволенне. Перад прысудам блогер выказаўся, што можа памерці за кратамі, бо яму трэба прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. У зняволенні мужчына вытрымаў крыху больш за два месяцы.

У калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч

Яго асудзілі да зняволення, нягледзячы на захворванне сэрца.

Першы вядомы выпадак смерці палітвязня за кратамі — смерць актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. 21 траўня 2021 году сэрца зняволенага актывіста спынілася ў шклоўскай калоніі №17. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, хоць, па словах сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. На відэа з калоніі мужчына выглядаў знясіленым і ледзь трымаўся на нагах. Калі родным паказалі цела палітвязня, то галава была практычна цалкам забінтаваная. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару, і да гэтага часу не завёў крымінальную справу. Вітольду Ашурку было 50 гадоў. 

"Мораць голадам і холадам"

Новыя сведчанні пра катаванні і акалічнасці смерці Вітольда Ашурка ў ПК-17.


Акрамя гэтага, вядома мінімум пра адзін выпадак, калі палітвязень скончыў жыццё самагубствам. Пятага студзеня 2022 года 43-гадовы Дзмітрый Дудойць скокнуў з маста і разбіўся, калі вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння. Нагадаем, мужчына быў асуджаны да двух гадоў «хіміі» за каментар пра начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова. З 29 снежня 2021 года Дзмітрый адбываў тэрмін у ПУАТ № 43 у Магілёве. Ён правёў на «хіміі» адзін тыдзень.

Вядома мінімум пра тры смерці людзей на волі праз ціск ці наступствы нечалавечых умоваў у ізалятарах.  

У 2021 годзе стала вядома пра дзве ахвяры COVID-19, якія захварэлі ў беларускіх ізалятарах, адбываючы "суткі" паводле палітычных артыкулаў КаАП. Праз нечалавечыя ўмовы ў ізалятарах і несвоечасовае аказаную дапамогу ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі памерлі 53-гадовая мінчанка Алена Амеліна (захварэла ў ЦІП на Акрэсціна) і 57-гадовы жыхар Асіповічаў Сяргей Шчацінка (захварэў у Асіповіцкім ІЧУ). Хварэць яны пачалі яшчэ ў ізалятарах, а пасля адразу трапілі ў лякарні. Але выздаравець так і не змаглі.

"Алене за адзін дзень стала вельмі блага, яна амаль трупам ляжала пад нарамі, мы прымушалі яе хоць нешта з'есці.Лячылася ўсё гэта парацатамолам і, калі зусім чалавеку блага, антыбіётыкам. З ЦІП Алена адправілася на ШВЛ, і так і не выкарабкалася", — згадвалі пра Амеліну.

За некалькі месяцаў да гэтага ў Мінску 17-гадовы падлетак скончыў жыццё самагубствам праз пераслед за масавыя беспарадкі. Увечары 25 траўня 2021 году 17-гадовы Дзмітрый Стахоўскі, фігурант крымінальнай справы за ўдзел у масавых беспарадках 9-11 жніўня 2020 года, скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы з 16-павярховага будынка. Хлопец перад гэтым пакінуў перадсмертны пост «ВКонтакте», у якім тлумачыць свой учынак крымінальным пераследам праз удзел у мітынгах: «Віной таму, стаў следчы камітэт».

«Калі б на мяне не працягвалі маральна ціснуць, думаю, я бы не вырашыўся на такі жудасны ўчынак як суіцыд. Але мае сілы былі на зыходзе».

Акрамя гэтага, у выніку ўжывання ўладамі сілы ў адказ на мірныя сходы ў перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года загінулі як мінімум тры чалавекі. 

У Гомлі 12 жніўня памёр 25-гадовы Аляксандр Віхор, якога амапаўцы затрымалі 9 жніўня. У пасведчанні аб смерці, якое атрымалі родныя, напісана, што прычына смерці высвятляецца. 25-гадовы гамяльчук Аляксандар Віхор памёр у шпіталі, куды яго даставілі з аўтазаку ў нядзелю. У хлопца былі праблемы з сэрцам. Пасля доўгага знаходжання ў душнай машыне ён паскардзіўся на дрэннае самаадчуванне, але амапаўцы не звярнулі на гэта ўвагі.

"Зламаныя рэбры, грудзіна, але прычына смерці - праблемы з сэрцам"

Што СК адказаў сем'ям загінулых на пратэстах.

Ад агнястрэльнага ранення, атрыманага падчас акцыі, памёр мянчук Аляксандр Тарайкоўскі, праз некалькі дзён пры падобных абставінах загінуў берасцеец Генадзь Шутаў

Яшчэ адзін загінулы — Раман Бандарэнка. Жыхар «Плошчы Перамен», які 11 лістапада 2020 года, пабачыўшы ў чаце, што нейкія людзі зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі паблізу яго дома, выйшаў паразмаўляць з імі. Невядомыя ў цывільным і масках збілі хлопца, пасля чаго Раман у цяжкім стане трапіў у бальніцу. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін, аднак стан хлопца пагаршаўся — увечары 12 лістапада ён памёр.

Алесь Бяляцкі тады сказаў:

«Відавочна, што адказнасць за смерць Рамана Бандарэнкі ляжыць на міністэрстве ўнутраных справаў і тых, хто аддаваў міліцыі загад “закруціць гайкі”. Улады правакуюць яшчэ большую напружанасць паміж імі і народам.

Я разумею, што следчы камітэт гатовы заплюшчваць вочы на любое беззаконне і гвалт, учынены сілавікамі. Але я веру, што аніводнае злачынства, учыненае супраць людзей, не будзе дараванае. Я заклікаю людзей не ўпадаць у роспач і адчай і далей адстойваць свае правы чалавека. Бо мы – не быдла!».

28 верасня 2021 года ў Мінску адбылася перастрэлка паміж супрацоўнікамі КДБ і праграмістам Андрэем Зельцэрам, у кватэру да якога з ужываннем спецсродкаў ламіліся сілавікі. У выніку Зельцэр і адзін з кдбшнікаў загінулі.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці