Яшчэ шасцёра еўрапейскіх парламентарыяў сталі «хроснымі» для беларускіх палітвязняў

02 мая 2023, 10:02
Яшчэ шасцёра еўрапейскіх парламентарыяў сталі «хроснымі» для беларускіх палітвязняў

Да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай "Libereco — Партнёрства за правы чалавека", далучыліся шэсць еўрапейскіх парламентарыяў. Сімвалічныя “хросныя” з'явіліся ў палітзняволеных Сяргея Пляшкуна, Віталя Мельніка, Анастасіі Кухты, Аляксандра Данілевіча, Андрэя Паднябеннага, Валерыі і Іны Глінскіх.

natalie_imboden.jpgНаталі Імбодэн

Дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі Наталі Імбодэн стала хроснай Сяргея Пляшкуна і заявіла:

"Каб не дапусціць праходу расійскіх вайсковых канвояў і транспартавання баявых сродкаў ва Украіну, Сяргей Пляшкун рызыкнуў усім. Ён паспрабаваў паралізаваць беларускі ўдзел у захопніцкай вайне Расіі ва Ўкраіну і быў асуджаны за гэты мужны ўчынак на 16 гадоў зняволення. Я глыбока не згодна з гэтым рашэннем беларускай судовай сістэмы і заклікаю Аляксандра Лукашэнку гарантаваць правы чалавека, спыніць удзел Беларусі ў вайне і неадкладна вызваліць Сяргея і ўсіх палітычных зняволеных".

max-lucks-632x843-1.jpgМакс Лукс

Макс Лукс, дэпутат нямецкага Бундэстагу і былы хросны бацька Івана Андрушойця і Івана Комара, трэці раз стаў хросным — гэтым разам Віталя Мельніка. Ён растлумачыў:

"Я рашуча асуджаю павялічэнне колькасці неправамерных палітычных зняволеных у Беларусі і масавыя напады на свабоду сходаў і выказвання меркаванняў у краіне. Віталя Мельніка асудзілі ў закрытым судовым паседжанні на 13 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму нібыта за сабатаж на чыгуначнай лініі, захоўванне зброі і крытычныя выказванні ў адрас Лукашэнкі ў сацыяльных сетках. Я абураны тым, што падчас затрымання яму былі зламысна нанесеныя траўмы! Разгляд справы ў закрытым судовым паседжанні з адсутнасцю грамадскасці, назіральнікаў і незалежнай прэсы з'яўляецца грубым парушэннем працэсуальных правоў абвінавачаных. Я салідарны са сваякамі Мельніка і разам з імі патрабую справядлівага суда і неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі! Я зноў заяўляю пра сваю вялікую салідарнасць са смелай беларускай грамадзянскай супольнасцю і тысячамі затрыманых, якія бясстрашна змагаюцца за дэмакратыю і свабоду на сваёй радзіме!"

oliver_kaczmarek_2023.jpgОлівер Качмарэк

Дэпутат нямецкага Бундэстагу, былы хросны бацька Вікторыі Гранкоўскай і Аляксандра Васілевіча Олівер Качмарэк стаў хросным бацькам Анастасіі Кухты. Ён падкрэсліў:

"Толькі ў пачатку сакавіка 2023 года спецыяльная дакладчыца ААН па Беларусі папярэджвала аб далейшым пагаршэнні і без таго дрэннай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Ажыццяўленне свабоды выказвання сістэматычна караецца. Анастасія Кухта — адна з многіх нявінна асуджаных, якія змагаліся за свабоду слова, самавызначэнне і дэмакратыю ў Беларусі. Права на свабоду выказвання меркаванняў замацавана ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах. Беларусь ратыфікавала гэты Пакт, што юрыдычна абавязвае яе да яго выканання. Я асуджаю прысуд у дачыненні да Анастасіі, які парушае правы чалавека, і патрабую неадкладнага вызвалення Анастасіі Кухты! Акрамя таго, я як дэпутат хацеў бы прыцягнуць увагу да становішча іншых несправядліва асуджаных палітычных зняволеных у Беларусі".

philip-kraemer.pngФіліп Крэмер

Дэпутат нямецкага Бундэстагу Філіп Крэмер стаў хросным Аляксандра Данілевіча. Ён кажа:

"Аляксандр Данілевіч (юрыст і суддзя Міжнароднага спартыўнага арбітражнага суда CAS) трапіў у турму за тое, што выступіў за дэмакратыю, за асноўныя правы і супраць вайны. Я цалкам салідарны са смелымі людзьмі ў Беларусі, якія працягваюць змагацца за дэмакратычную Беларусь, нягледзячы на пагрозу арыштаў і жорсткага гвалту. Я рашуча асуджаю дзяржаўны гвалт супраць іх. Аляксандр — адзін з такіх мужных людзей. Я выбраў яго ў якасці хрэсніка. Ён і ўсе іншыя палітвязні павінны быць вызваленыя неадкладна і безумоўна".

annette-widmann.jpgАнэтэ Відман-Маўц

Анэтэ Відман-Маўц, дэпутатка нямецкага Бундэстагу і былая хросная маці цяпер ужо вызваленай Яны Арабейкі, стала хроснай Андрэя Паднябеннага. Яна падкрэсліла:

"Многія людзі ў Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца ў незаконным зняволенні за тое, што яны выступаюць у абарону дэмакратыі, свабоды і вяршэнства закона. Так і Андрэй Паднябенны быў зняволены падчас масавых пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў і неўзабаве пасля гэтага асуджаны амаль на 16 гадоў турмы. Раней як назіральнік на выбарах ён падаў скаргу ў беларускую пракуратуру на фальсіфікацыю выбараў. Такія смелыя людзі, як Андрэй Паднябенны, з'яўляюцца прыкладам барацьбы за лепшую будучыню сваёй краіны. Таму іх лёс не павінен быць забыты. Менавіта таму я заклікаю да неадкладнага вызвалення Андрэя Паднябеннага і іншых больш за 1400 палітычных зняволеных у Беларусі".

kati_piri.jpgКаці Піры

Каці Піры, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нідэрландаў і былая хросная маці Дзмітрыя Кулакоўскага, які тым часам выйшаў на волю, стала хроснай Валерыі і Іны Глінскіх. Яна заявіла:

"Выклікае абурэнне той факт, што ў Беларусі — краіне, якае мае агульную мяжу з ЕС, — больш за 1400 чалавек знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах. У якасці прыкладу можна прывесці маці і дачку Іну і Валерыя Глінскіх, асуджаных на жорсткія 7 і 6,5 гадоў пазбаўлення волі. Я заклікаю да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і да вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі!"


Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

Пераклад на беларускую мову - сайт "Вясны"

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці