«Я веру ў выбары». Эніра Браніцкая — Жанчыны ў праваабароне

17 сакавіка 2025, 13:25
«Я веру ў выбары». Эніра Браніцкая — Жанчыны ў праваабароне

У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” Эніра Браніцкая распавядае пра свой шлях да праваабароны, падзеі 2006 і 2010 гадоў і пазней, а таксама пра тое, чым яна ганарыцца.

Праваабаронца Эніра Браніцкая — першая ў незалежнай Беларусі палітзняволеная жанчына. У 2006 годзе яна арганізоўвала назіранне за чарговымі выбарамі праз «Партнерства» — за што і была пакараная.

“Адносіны да нас былі іншыя. “Вы за палітыку сядзіце”— тады гэта займала некаторы час патлумачыць, што гэта такое”, —  успамінае Эніра.

Яна прайшла праз Акцрэсціна з тады яшчэ “сцэнай”,  амерыканку і Валадарку. А пасля вызвалення працягнула займацца праваабарончай дзейнасцю: працавала ў грамадскай прыёмнай камітэта “Салідарнасці”, была дырэктаркай “Офіса па правах людзей з інваліднасцю”, стаяла ля вытокаў ініцыятывы “Праваабаронцы супраць катаванняў”, а цяпер з’яўляецца праваабаронцай “Human Constanta”.

А яшчэ Эніра з’яўляецца кансультанткай Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека — іншымі словамі, яна спецыялістка ў назіранні за выбарамі. І таму наведала шмат краінаў, дзе праходзілі выбарчыя працэсы.

“Я веру ў выбары, веру ў гэты працэс і веру ў назіранне”, — кажа праваабаронка.

На санітарным прыпынку ў 70 кіламетрах ад Варшаву пачаўся яе ўласны шлях бежанства — ўжо з прычын падзей пасля 2020 года.

Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці