З 9 па 21 лістапада пройдзе Тыдзень асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію

09 лістапада 2022, 11:05
З 9 па 21 лістапада пройдзе Тыдзень асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію

Фота: 34mag.net

Тыдзень асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію абвяшчае праваабарончая арганізацыя Human Constanta. Да яго далучаюцца і іншыя арганізацыі. Што гэта за падзея і якія сустрэчы пройдуць цягам двух тыдняў, для Радыё Ўнэт распавёў адзін з заснавальнікаў Human Constanta і галоўных арганізатараў Тыдня Валдзіс Фугаш.

— Прыйшоў лістапад, і гэта азначае, што Human Constanta зноў ініцыюе Тыдзень за роўнасць і інклюзію — тыдзень асветніцкіх дзеянняў, якія мы звычайна ладзім па вясне і восенню — у сакавіку і ў лістападзе. І мы запрашаем далучацца да падзеяў і да самаго тыдня, каб нашыя галасы гучалі мацней.

— У гэтым годзе асобны фокус тыдня — на тэме людзей у міграцыі і супольнасцях. Тэма міграцыі не гучала ў публічнай прасторы Беларусі да лета 2020 года. Аднак, з таго часу дзясяткі, сотні тысяч і нават мільёны людзей у нашым рэгіёне спазналі вымушаную міграцыю праз масавы тэрор у Беларусі, эскалацыю вайны ва Украіне і эксплуатацыю. І тут мы маем на ўвазе сітуацыю гуманітарнага крызісу, які быў штучна створаны дэ-факта ўладамі ў Беларусі.

— Шматлікія людзі прайшлі нават двайное і трайное перамяшчэнне за гэтыя два гады. І мы перакананыя, што ўсё гэта патрабуе ўвагі, абмеркавання і салідарнасці.

Якім чынам можна даведацца, дзе, калі і што будзе адбывацца?

Самы проста спосаб даведацца, што і дзе будзе адбывацца — падпісацца на Інстаграм-акаунты Human Constanta і кампаніі Розныя-роўныя. Там можна ўбачыць інфармацыю пра ўсе запланаваныя падзеі.

photo_2022-11-08_23-06-36.jpg

Якія сустрэчы мяркуецца правесці падчас вось гэтых двух тыдняў?

— Першы івэнт — гэта анлайн-сустрэча гуртка па дэкаланіяльнасці. 10 лістапада, чацвер, 18.00 па Менску на 2 гадзіны. На гэты раз фокус сустрэчы — гэта пытанне крос-культур і памежных культурных ідэнтычнасцяў. Што такое памежная культура і ідэнтычнасць, як выбудаваць сваю ідэнтычнасць ва ўмовах каланізацыі і гвалту.

11 лістапада мы правядзем прамы эфір у Інстаграме — Розныя-роўныя і Human Constanta, дзе адбудзецца прэзентацыі праекта па досведу вымушанага перамяшчэння людзей, міграцыі людзей з Беларусі і асобным фокусам будзе тое, што шматлікія з нас спазналі гэта двойчы, тройчы і нават больш за апошнія два гады.

— Мабыць, нехта памятае, як у 2020 годзе мы праводзілі адкрытыя трэніроўкі «Футбол для ўсіх»? Гэта было цудоўна! Дык вось — мы вельмі стараемся арганізаваць такую ж трэніроўку ў Варшаве16 ці 17 лістапада мы будзем радыя бачыць усіх, незалежна ад паходжання, узросту, узроўню разумення і ўмення гуляць у футбол.

16 лістапада ў Вільні арганіазацыя «Іншыя» запрашае на сацыяльную гульню «Іншы погляд». І падчас гэтай гульні ў вас будзе магчымасць адчуць сябе ў ролі іншага чалавека, адчуць яго, яе, іх праблемы, думаць як ён, яна ці яны і адчуваць такія ж эмоцыі.

— Таксама я ведаю, што падрыхтаваны выпуск падкаста «Шоў Х’юмана» пра тое, як мы карыстаемся мовай і пры чым тут інклюзіўнасць і недыскрымінацыя. Некалькі публікацыяў чакаюць свайго часу, каб распавесці свету пра цікавыя аспекты мовы варожасці і міграцыю, спорт і роўнасць у спорце і праз спорт. Таксама нашы партнёрскія арганізацыі і ініцыятывы рыхтуюць яшчэ некалькі івэнтаў. І там жа — у акаунтах і сторыз можна будзе ўбачыць інфармацыю пра іх. Сачыце за навінамі!

Арыгінальны артыкул на сайце Радыё Ўнэт

Глядзiце таксама

Переходное правотворчество: кто и как создает законы для нового времени
10 кастрычніка 2024, 09:23
Переходное правотворчество: кто и как создает законы для нового времени
Лекция Екатерины Шульман (политолога, специалиста по законотворчеству) для беларусских правозащитников.
Новыя законы для новай Беларусі: як іх стварыць?
04 верасня 2024, 13:40
Новыя законы для новай Беларусі: як іх стварыць?
Паказваем на прыкладзе стварэньня новага закону аб адвакатуры.
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
08 сакавіка 2024, 12:34
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава далучаецца да распрацоўкі рэформаў прававой сыстэмы пры пераходзе да прававой дзяржавы.
«Фармальная адукацыя ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі не выконвае сваіх функцыяў, ня вучыць зьместу правоў чалавека»
20 снежня 2023, 12:46
«Фармальная адукацыя ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі не выконвае сваіх функцыяў, ня вучыць зьместу правоў чалавека»
17 і 18 лістапада 2023 года ў Вільні адбылася канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека, арганізаваная супольна Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава. У канфэрэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі шаснаццаці грамадзкіх арганізацыяў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці