«Захады, што вядуць да рызыкі безграмадзянства». Эксперты ААН асудзілі дэпартацыю палітвязняў з Беларусі

09 снежня 2025, 21:00
«Захады, што вядуць да рызыкі безграмадзянства». Эксперты ААН асудзілі дэпартацыю палітвязняў з Беларусі

Ларыса Шчыракова пасля вызвалення. Вільня, Літва. 11 верасня 2025 года. Фота: Белсат

Незалежныя эксперты па правах чалавека восьмага снежня выступілі з заявай, у якой асудзілі нядаўнюю дэпартацыю ў Літву вызваленых з месцаў пазбаўлення волі беларускіх палітвязняў. Эксперты ААН заявілі, што выгнанне парушае шэраг правоў чалавека, у тым ліку права на грамадзянства, свабоду перамяшчэння і права не зазнаваць адвольнае або незаконнае ўмяшанне ў прыватнае жыццё.

Да заявы далучыліся Нільс Муйжніекс, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі; Ірэн Хан, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб праве на свабоду меркаванняў ды іх свабодным выказванні; Джына Рамэра, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый; Бэн Сол, Спецыяльны дакладчык па абароне правоў чалавека ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам.

Эксперты нагадваюць, што ў многіх з палітвязняў былі канфіскаваныя дакументы, якія сведчаць асобу, а некаторыя былі ўключаныя ў афіцыйны спіс асоб, што маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

"Высылка краінай уласных грамадзян і адвольная канфіскацыя іх дакументаў, якія сведчаць асобу, парушаюць шэраг правоў чалавека, у тым ліку права на грамадзянства, свабоду перамяшчэння і права не зазнаваць адвольнае або незаконнае ўмяшанне ў прыватнае жыццё", — заявілі эксперты.

У адпаведнасці з пагадненнем, дасягнутым са Злучанымі Штатамі Амерыкі, 11 верасня 2025 года Беларусь вызваліла з турмы і даставіла да мяжы з Літвой 52 чалавекі, большасць з якіх з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Адзін з іх, апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч, адмовіўся перасякаць мяжу і пасля знік, астатнія былі прымушаныя да выгнання. Паводле атрыманых паведамленняў, у 14 высланых беларусаў былі канфіскаваныя дакументы, якія сведчаць асобу, адзін з іх меў пратэрмінаваны пашпарт, а другі – несапраўдны пашпарт з вырванымі старонкамі.

"Гэтыя чарговыя захады, прынятыя беларускімі ўладамі, што вядуць да рызыкі безграмадзянства", — заявілі эксперты, нагадаўшы аб канстытуцыйных і заканадаўчых папраўках 2022 і 2023 гадоў, якія дазваляюць пазбаўляць грамадзянства пасля завочнага асуджэння без справядлівага судовага разбору за "экстрэмізм" або за прычыненне "сур'ёзнай шкоды інтарэсам Беларусі".

Яны таксама спаслаліся на ўказ Лукашэнкі ад 2023 года аб консульскіх паслугах, які паклаў канец выдачы і прадаўжэнню дакументаў, якія сведчаць асобу, у беларускіх консульскіх службах. Эксперты дадалі, што ўсе гэтыя захады супярэчаць мэтам Канвенцыі 1954 года аб статусе апатрыдаў і Канвенцыі 1961 года аб скарачэнні безграмадзянства — дамоваў, якія Беларусь пагадзілася ратыфікаваць падчас Універсальнага перыядычнага агляду ў 2020 годзе.

"Мы заклікаем улады неадкладна адмяніць усе заканадаўчыя, нарматыўныя і праваахоўныя захады, якія вядуць да рызыкі безграмадзянства, і спыніць прыняцце падобных захадаў. У прыватнасці, неабходна тэрмінова ўнесці папраўкі ў нацыянальнае заканадаўства аб барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, якое супярэчыць міжнароднаму праву ў галіне правоў чалавека", — заявілі эксперты.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
10 студзеня 2026, 15:49
«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс не бачыць прыкметаў змены рэпрэсіўнай палітыкі, нягледзячы на нядаўнія вызваленні палітвязняў.
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
10 студзеня 2026, 15:27
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
Міжнародная сетка стратэгічных дзеянняў у галіне бяспекі ISAN адзначала, што Беларусь — у топ-10 краін, што практыкуюць транснацыянальныя рэпрэсіі.
Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі «Вясне» сведкі катаванняў у 2025 годзе
10 студзеня 2026, 15:02
Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі «Вясне» сведкі катаванняў у 2025 годзе
Летась "Вясна" задакументавала 73 гісторыі пацярпелых ад дзеянняў уладаў.
«Б’е ў мозг са страшнай сілай, ад яго цяжка дыхаць». Гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома «Вясне» ў 2025 годзе
10 студзеня 2026, 14:10
«Б’е ў мозг са страшнай сілай, ад яго цяжка дыхаць». Гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома «Вясне» ў 2025 годзе
"Вясна" ўзгадвае найбольш гучныя гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома ў 2025 годзе.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці