Запрашаем на канферэнцыю. Штрафны ізалятар, карцар, ПКТ: інструмент выпраўлення ці знявагі?

15 лютага 2024, 16:41
Запрашаем на канферэнцыю. Штрафны ізалятар, карцар, ПКТ: інструмент выпраўлення ці знявагі?

“Пакаранне ў зняволенні: інструмент выпраўлення ці знявагі? Міжнароднае і нацыянальнае права і практыка” – канферэнцыю на гэтую тэму праводзіць 20 лютага ў Вільні праваабарончая ўстанова “Лекары за праўду і справядлівасць”.

Ледзьве не кожны дзень з“яўляецца інфармацыя аб жорсткіх умовах, у якіх утрымліваюцца вязні ў следчых ізалятарах або зняволеныя ў калоніях. Аднак у месцах зняволення ёсць свайго роду “турмы ў турме” – гаворка ідзе пра штрафныя ізалятары (ШІЗА), і карцары, і памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Рэдка які палітвязень не мае асабістага досведу адбывання дадатковага пакарання ў гэтых памяшканнях.

Праваабаронцы адзначаюць, што беларускае заканадаўства і падзаконныя нарматыўныя акты змяшчаюць шэраг палажэнняў, якія ўзаконьваюць такія умовы ўтрымання ў ШІЗА, што іх магчыма расцэньваць як жорсткія, бесчалавечныя, якія зневажаюць чалавечую годнасць. Напрыклад, у ШІЗА не выдаецца пасцельная бялізна, забаронена мець пры сабе прадукты харчавання або набываць іх, не дазваляецца перапіска. Але ёсць нямала паведамленняў і пра наўмыснае стварэнне жорсткіх, бесчалавечных умоў і нават катаванні ў дачыненні да палітвязняў пры адбыванні імі пакарання ў ШІЗА.

“Лекары за праўду і справядлівасць” арганізавалі экспертнае даследаванне праблемы захавання правоў зняволеных пры змяшчэнні іх у штрафныя ізалятары (карцары, ПКТ).

Акрамя прэзентацый вядомых экспертаў, пад час канферэнцыі прадугледжваецца калектыўнае абмеркаванне праблемы, магчымасці і спосабы яе вырашэння на сучасным этапе.

Арганізатары запрашаюць зацікаўленых асоб прыняць удзел у канферэнцыі.

Уваход вольны, аднак для стварэння спрыяльных умоў для ўдзельнікаў варта папярэдне зарэгістравацца.

Для рэгістрацыі запоўніце, калі ласка, простую форму, перайшоўшы па спасылцы

Дзе: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Вільня, Vilniaus g. 20

Час: 20 лютага (аўторак) ў 10.00.

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці