Заява аб прызнанні Юрыя Ганцарэвіча палітычным зняволеным

13 мая 2022, 11:53
Заява аб прызнанні Юрыя Ганцарэвіча палітычным зняволеным

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

12 траўня 2022 г.

27 красавіка па адміністрацыйнай справе быў затрыманы журналіст “Intex-press” Юрый Ганцарэвіч. 29 красавіка яго асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту.

Прыкладна праз тыдзень пасля затрымання журналіста, у праўладных тэлеграм-каналах з'явіўся фрагмент відэа з яго допыту і інфармацыя аб прычыне затрымання Ганцарэвіча: ён нібыта фатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і адпраўляў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі.

6 траўня Ганцарэвічу было прад'яўлена абвінавачанне па ч.1 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яна прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў ці пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

Пасля прад'яўлення абвінавачання Юрыя Ганцарэвіча перавялі з ІЧУ ў СІЗА № 6 (Баранавічы).

Мы, ніжэй падпісаныя арганізацыі, лічым, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да Юрыя Ганцарэвіча з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.

Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Юры Ганцарэвіч з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару яго публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэння паняцця «палітычны зняволены», прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Юрыя Ганцарэвіча палітычным зняволеным і патрабуем:

  • неадкладнага вызвалення Юрыя Ганцарэвіча і спынення ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу;

  • адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання, ці іншыя правы і свабоды;

  • неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі ПЭН;

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці