Заява БАЖ: Праз 3 гады пасля падаўлення пратэстаў у Беларусі працягваюць распраўляцца з журналістамі. Патрабуем вызвалення Ігара Карнея і іншых калег

23 сакавіка 2024, 13:29
Заява БАЖ: Праз 3 гады пасля падаўлення пратэстаў у Беларусі працягваюць распраўляцца з журналістамі. Патрабуем вызвалення Ігара Карнея і іншых калег

22 сакавіка Мінскі гарадскі суд пакараў незалежнага журналіста Ігара Карнея турэмным тэрмінам на 3 гады калоніі, а таксама вялізным грашовым штрафам. Паводле паведамленняў беларускіх прапагандысцкіх медыя, Ігара Карнея асудзілі менавіта за супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыя журналістаў, абвінаваціўшы «ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні».

Нават праз 3 гады пасля жорсткага падаўлення пратэстаў рэжым Лукашэнкі працягвае распраўляцца з незалежнымі журналістамі, якія не з’ехалі з Беларусі, прымяняючы супраць іх заканадаўства аб экстрэмізме.

Падрабязны аналіз адвольнага прымянення беларускімі ўладамі антыэктрэмісцкага заканадаўства для падаўлення свабоды выказвання меркавання БАЖ зрабіў у адмысловай справаздачы «Применение составов преступлений и правонарушений в области злоупотребления свободы выражения мнений».

БАЖ рашуча асуджае прысуд Ігару Карнею і патрабуе неадкладнага вызвалення і перагляд судовага рашэння Ігара і іншых 33-х прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя, якія сёння знаходзяцца за кратамі.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці