Заява БАЖ: Журналісты і праваабаронцы — не экстрэмісты. БАЖ уважае абсурдным наданне «экстрэмісцкага» статусу арганізацыі

15 сакавіка 2023, 10:56
Заява БАЖ: Журналісты і праваабаронцы — не экстрэмісты. БАЖ уважае абсурдным наданне «экстрэмісцкага» статусу арганізацыі

Крыніца: БАЖ

7 сакавіка стала вядома, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі прызнаў Беларускую асацыяцыю журналістаў экстрэмісцкім фармаваннем. БАЖ стала першай беларускай праваабарончай арганізацыяй, якая “атрымала” такі статус. 

Паведамляецца, што адпаведнае рашэнне КДБ прыняў яшчэ 28 лютага. А праз тры дні ўлады вынеслі ганебны прысуд па справе “Вясны”. 

Добраахвотніцкае грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў"  заснаванае ў 1995 годзе і больш за 27 гадоў працуе дзеля падтрымкі праўдзівай журналістыкі ў Беларусі, якасных медыя і абароны правоў калег.

За гэты час БАЖ стала сусветнапрызнанай арганізацыяй, сябрам Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў, лаўрэатам прэміі Еўрапарламента “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава і многіх іншых сусветных узнагарод.

Нават пасля пазбаўлення ўладным рэжымам юрыдычнага статусу Беларуская асацыяцыя журналістаў была ўзнагароджаная Сусветнай прэміяй ЮНЭСКА ў 2022 годзе і некалькімі іншымі ўзнагародамі, якія сведчаць пра прызнанне дзейнасці арганізацыі міжнароднай супольнасцю. Сябрамі БАЖ з’яўляюцца абодва беларускія нобелеўскія лаўрэаты: Святлана Алексіевіч і Алесь Бяляцкі.

Пасля другога ператрусу, а фактычна пагрому, у офісе арганізацыі ў ліпені 2021 года кіраўніцтва БАЖ вымушана было пакінуць Беларусь. У жніўні 2021 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне пра ліквідацыю арганізацыі (нават не стварыўшы ліквідацыйнай камісіі, што яскрава сведчыць пра якасць судовага рашэння). Такім чынам  Вярхоўны суд пазбавіў больш як 1300 сябраў і калег БАЖ магчымасці рэалізаваць сваё права на аб’яднанне, гарантаванае Канстытуцыяй.

Але праўда ў тым, што Беларуская асацыяцыя журналістаў —  гэта не запіс у рэестры юрыдычных асобаў. Гэта супольнасць прафесіяналаў і аднадумцаў, якія працуюць для адной мэты — рабіць якасныя праўдзівыя медыя, даваць грамадству аб’ектыўную інфармацыю, абараняць права на свабоду выказвання і распаўсюд інфармацыі.

Рашэнне КДБ Беларусі з’яўляецца новай праявай ціску ўладнага рэжыму на беларускія выданні і журналістаў. Гэта яшчэ адзін рэпрэсіўны замах уладаў, каб запалохаць, каб дасягнуць сваёй мэты — знішчыць такую важную для грамадства працу незалежных медыя.

Беларуская асацыяцыя журналістаў дзякуе ўсім сябрам і калегам за падтрымку.

Мы намагаемся надаваць максімальную ўвагу бяспецы калег і абароне нашых камунікацый.

Мы працягваем працаваць дзеля дасягненне місіі арганізацыі: пашырэння прасторы для свабоды слова праз падтрымку якаснай, запатрабаванай у сучасным грамадстве журналістыкі і распаўсюд праўдзівай інфармацыі.

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 верасня 2024, 14:08
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці