Заява Беларускага ПЭНа ў знак салідарнасці з народам Украіны

24 лютага 2022, 11:14
Заява Беларускага ПЭНа ў знак салідарнасці з народам Украіны

Беларускі ПЭН выступіў з заявай у дзень пачатку вайны Расеі супраць Украіны:

24 лютага расійскія ваенныя сілы пачалі ўварванне ва Украіну. Адбываюцца ракетныя ўдары па ўкраінскіх гарадах, абстрэлы і выбухі, наступленні войскаў, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Гэта абвяшчэнне вайны не толькі Украіне, але і ўсяму цывілізаванаму свету.

Беларускі ПЭН:

  • выказвае рашучы пратэст супраць агрэсіі Расіі ў дачыненні Украіны, а таксама супраць выкарыстання Беларусі як саюзніка ў гэтых гвалтоўных наступах (Беларусь – не Расія. Беларусы супраць вайны);

  • патрабуе неадкладнага вываду расійскіх войскаў як з тэрыторыі Украіны (уключна з акупаванымі тэрыторыямі так званых ДНР і ЛНР, а таксама – Крыма), так і з тэрыторыі Беларусі.

  • выказвае безумоўную салідарнасць з украінскім народам і захапляецца мужнасцю ўкраінцаў і іх гатоўнасцю адстойваць сваю незалежнасць і краіну.

Наша сэрца сёння з Украінай і ўкраінцамі.

Слава Украіне! Героям слава!

Арыгінал заявы на сайце Беларускага ПЭНа

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці