Заява беларускіх праваабарончых арганізацый з нагоды пераследу супрацоўнікаў TUT.BY

21 мая 2021, 09:30
Заява беларускіх праваабарончых арганізацый з нагоды пераследу супрацоўнікаў TUT.BY

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый з нагоды пераследу TUT.BY

18 траўня Дэпартамент фінансавых расследаванняў прыйшоў з ператрусамі ў рэдакцыю, рэгіянальныя структуры, да журналістаў і рэдактараў найбольш папулярнага беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY. Адбыліся ператрусы таксама ў рэдакцыях сумежных бізнесаў — AV.BY, RABOTA.BY. Амаль адначасова на падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу TUT.BY і яго люстэркаў.

У той жа дзень Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю заявіў, што распачата крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» паводле прыкметаў складу злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 243 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

Мы, арганізацыі, што падпісаліся ніжэй, лічым гэтыя факты працягам наступу на свабоду слова. Спасылкі ўладаў на эканамічныя парушэнні, якія нібыта сталі падставай для пераследу, ужо шмат гадоў актыўна выкарыстоўваюцца дзеля абгрунтавання рэпрэсіўных захадаў супраць праваабаронцаў, медыя, незалежных прафсаюзаў.

Гэта не першыя спробы ціску на найбуйнейшае беларускае сеткавае медыя. У жніўні 2018 года некалькі рэдактараў TUT.BY трапілі пад крымінальны пераслед па так званай "справе БелТА", на пачатку 2019 года галоўны рэдактар партала Марына Золатава была па гэтай справе асуджаная. Напрыканцы 2020 года партал TUT.BY пазбавілі статусу СМІ, неаднойчы на яго адрас з боку службовых асоб гучалі пагрозы заблакаваць дзейнасць.

Мы лічым, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў найбуйнейшага і папулярнага ў краіне інфармацыйнага рэсурсу з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных і інфармацыйных сайтаў, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад. На раніцу 18 траўня за кратамі ў Беларусі знаходзілася 16 журналістаў і медыяспецыялістаў, 11 з іх — па крымінальных справах.

Па справе TUT.BY вядома, што на 15.00 гадзін 20 траўня затрыманыя:

  1. Генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна,

  2. Галоўная рэдактарка Марына Золатава,

  3. Рэдактарка Вольга Лойка,

  4. Намесніца дырэктаркі Ірына Рыбалка,

  5. Журналістка Алена Талкачова,

  6. Галоўная бухгалтарка Анжэла Асад,

  7. Намесніца галоўнай бухгалтаркі Марыя Новік,

  8. Галоўная інжынерка Ала Лапатко,

  9. Намеснік генеральнай дырэктаркі ў тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека,

  10. Менеджар Андрэй Аўдзееў,

  11. Юрыстка Кацярына Ткачэнка,

  12. Былая юрыстка Ірына Касцючэнка.

А таксама:

дырэктар Hoster.by Сяргей Повалішаў,

дырэктарка Rocket Data Дар'я Данілава,

Юлія Чарняўская, удава Юрыя Зісера — заснавальніка TUT.BY, знаходзіцца пад хатнім арыштам. Больш за двое сутак пасля затрымання сваякам і блізкім не было вядома пра яе месцазнаходжанне.

Сёння, 21 траўня, сканчаецца тэрмін папярэдняга затрымання пералічаных асобаў.

Мы патрабуем:

  • вызвалення ўсіх затрыманых;

  • спынення ціску на свабоду выказвання, журналістаў і незалежныя медыя;

  • спынення палітычна матываванага пераследу і вызвалення ўсіх палітычных зняволенных.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў",

РГА "Прававая ініцыятыва",

Беларускі дакументацыйны цэнтр,

"Ініцыятыва FORB",

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend,

Праваабарончы цэнтр "Вясна",

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт",

Беларускі ПЭН-цэнтр.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці