Заява беларускіх праваабарончых арганізацыяў з нагоды прызнаньня «Вясны» экстрэмісцкім фармаваньнем

30 жніўня 2023, 08:03
Заява беларускіх праваабарончых арганізацыяў з нагоды прызнаньня «Вясны» экстрэмісцкім фармаваньнем

Мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, выказваем рашучы пратэст супраць прызнаньня Праваабарончага цэнтра «Вясна» экстрэмісцкім фармаваньнем і выказваем сваю салідарнасьць з калегамі.

23 жніўня Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь прыняло рашэньне аб прызнаньні Праваабарончага цэнтра "Вясна" экстрэмісцкім фармаваньнем. Паводле гэтага рашэньня група грамадзянаў зь ліку прадстаўнікоў "Праваабарончы цэнтр «Вясна»" ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць у тым ліку з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў з аднайменнай назвай, у тым ліку рэгіянальных прадстаўніцтваў. Паводле інфармацыі БелТА, рашэньне прынятае ў сувязі з "арганізацыяй дзейнасьці па падрыхтоўцы і зьдзяйсьненьні замахаў на суверэнітэт і грамадзкую бясьпеку Беларусі, дыскрэдытацыяй і абразай службовых асобаў". Дзейнасьць групы і зьвязаных з ёй больш за 30 рэсурсаў забароненая на тэрыторыі Беларусі. Рашэньне МУС дае падставу для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам да 7 гадоў грамадзян, якія ўдзельнічаюць у дзейнасьці або ажыцьцяўляюць любую перадачу зьвестак або рэсурсаў прадстаўнікам "Вясны".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ёсьць адной з найстарэйшых і найаўтарытэтнейшых праваабарончых арганізацыяў Беларусі, якая дапамагла дзясяткам тысячаў беларускіх грамадзянаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў. За час свайго існаваньня ПЦ "Вясна" і ейныя сябры быў узнагароджаныя шматлікімі прэстыжнымі прэміямі і ўзнагародамі ў галіне правоў чалавека, таксама ўвайшоў у лік ляўрэатаў прэміі ААН у галіне правоў чалавека за 2023 год. Заснавальнік Цэнтра Алесь Бяляцкі ў 2022 годзе стаў ляўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Рашэньне ўладаў прызнаць Праваабарончы цэнтр "Вясна" "экстрэмісцкім фармаваньнем" ёсьць палітычна матываваным перасьледам, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй людзьмі сваіх правоў і свабодаў. Мы расцэньваем яго як чарговы крок у рамках маштабнай палітыкі зьнішчэньня арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, беларускага праваабарончага руху, адвольнага выкарыстаньня беларускімі ўладамі антыэкстрэмісцкага заканадаўства з мэтай прыгнёту грамадзянскага актывізму. Мы расцэньваем яго як чарговы крок ціску на законную праваабарончую дзейнасць канкрэтнай арганізацыі — Праваабарончага цэнтра "Вясна", які адбыўся, у тым ліку, пасля адміністрацыйнага і крымінальнага перасьледу ягонага кіраўніцтва, сябраў, валанцёраў, прызнаньня экстрэмісцкімі ягоных інфармацыйных рэсурсаў.

Нацыянальнае заканадаўства аб супрацьдзеяньні экстрэмізму не адпавядае міжнародным стандартам, ня мае законных мэтаў, сфармуляванае шырока і абстрактна, што дае празьмерную свабоду дзеяньняў дзяржаўным органам і дазваляе ім адвольна ўжываць прававыя палажэньні з мэтай палітычных рэпрэсіяў. Дзяржава апраўдвае прызнаньне арганізацыяў, якія ажыцьцяўляюць мірную дзейнасьць па абароне правоў чалавека і адстойваюць грамадзкія інтарэсы, экстрэмістамі надуманымі прычынамі нацыянальнай бясьпекі і грамадзкага парадку, у той час як сапраўднай падставай ёсьць прыцісканьне кожнай нязгоды зь дзеяньнямі ўладаў.

Мы падкрэсьліваем, што прызнаньне Праваабарончага цэнтра "Вясна" і іншых арганізацыяў экстрэмісцкімі фармаваннямі ўяўляе сабой недапушчальнае ўмяшаньне ў рэалізацыю свабоды выказваньня меркаваньняў, свабоды асацыяцыяў, якія ёсьць правамі, гарантаванымі Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельніцай якога ёсьць Рэспубліка Беларусь, парушае правы, замацаваныя ў Дэклярацыі аб праваабаронцах — ключавым рамачным дакумэнце ААН, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

З нагоды сказанага, мы патрабуем ад беларускіх уладаў:

  1. Скасаваць рашэньне аб прызнаньні Праваабарончага цэнтра "Вясна", роўна як і іншых арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, экстрэмісцкім фармаваньнем.

  2. Прывесьці заканадаўства аб супрацьдзеяньні экстрэмізму ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.

  3. Спыніць практыку прызнаньня арганізацыяў, ініцыятываў экстрэмісцкімі без разумных і прапарцыйных падставаў, а таксама практыку прызнаньня матэрыялаў, накіраваных на інфармаваньне грамадзкасьці аб сітуацыі з правамі чалавека, экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Мы заклікаем праваабаронцаў, арганізацыі грамадзянскай супольнасці розных краін праявіць салідарнасць з Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і беларускім праваабарончым рухам, а міжнародныя органы і арганізацыі даць належную ацэнку парушэнням правоў чалавека ў Беларусі, звярнуцца да беларускіх уладаў і запатрабаваць выканання міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, спынення практыкі адвольнага прызнання арганізацый экстрэмісцкімі, а іх рэсурсаў — экстрэмісцкімі матэрыяламі.

  • Праваабарончая арганізацыя Lawtrend

  • Беларускі Хельсінкскі Камітэт

  • Беларускі ПЭН

  • Прававая ініцыятыва

  • Офіс па правах людзей з інваліднасцю

  • Human Constanta

  • Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

  • Беларуская асацыяцыя журналістаў

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
11 жніўня 2025, 09:26
Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
1 жніўня стала вядома, што Лойка была пераведзеная ў памяшканне камернага тыпу з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
14 ліпеня 2025, 12:31
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
Роўна чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, былі затрыманыя вясноўцы Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 студзеня 2025, 11:33
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 кастрычніка 2024, 08:16
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці