Заява праваабаронцаў аб прызнанні 22 чалавек палітычнымі зняволенымі (Алег Галубоўскі і іншыя)

16 верасня 2024, 12:41
Заява праваабаронцаў аб прызнанні 22 чалавек палітычнымі зняволенымі (Алег Галубоўскі і іншыя)

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

16 верасня 2024 г.

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў, звязаных з пазбаўленнем волі па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх") у дачыненні да Алега Галубоўскага, Сяргея Гоўшы, Ігара Шыманчыка, Аляксандра Малькова, Сяргея Скробата, Вячаслава Беразаўца, Таццяны Данілюк, Мікалая Кулака, Ігара Яўменава-Куля, Андрэя Рыбакова, Віктара Данілюка, Мікалая Місюка, Іллі Сабко, Аляксандра Зайцава, Мікалая Каплюка, Дзяніса Якавенкі, Кірыла Яўтушыка, Артура Зарэмбы, Алега Бандарука, Івана Косцікава, Антона Харэвіча, Дзмітрыя Бянчука, яшчэ раз пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання іпрызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

Неадкладна вызваліць Алега Галубоўскага, Сяргея Гоўшу, Ігара Шыманчыка, Аляксандра Малькова, Сяргея Скробата, Вячаслава Беразаўца, Таццяну Данілюк, Мікалая Кулака, Ігара Яўменава-Куля, Андрэя Рыбакова, Віктара Данілюка, Мікалая Місюка, Іллю Сабко, Аляксандра Зайцава, Мікалая Каплюка, Дзяніса Якавенку, Кірыла Яўтушыка, Артура Зарэмбу, Алега Бандарука, Івана Косцікава, Антона Харэвіча, Дзмітрыя Бянчука і спыніць іх крымінальны пераслед.

Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, перагледзець палітычна матываваныя справы і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Прававая ініцыятыва;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека,

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі камітэт. 

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 студзеня 2026, 13:47
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 студзеня 2026, 19:16
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці