Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў сувязі з вынясеннем прысуду Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы

04 лістапада 2021, 15:14
Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў сувязі з вынясеннем прысуду Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы

Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна"

4 лістапада 2021 г.

3 лістапада 2021 года прысудам суда Цэнтральнага раёна г. Гомеля нашы калегі, аднадумцы і сябры — праваабаронца "Вясны"Леанід Судаленкаі валанцёрка арганізацыіТаццянаЛасіца— прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК) і асуджаныя: Леанід Судаленка — да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі, Таццяна Ласіца — да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд вынес суддзяСяргейСалоўскі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівалі пракурорыЯўгенФартушнякіКірылВышнякоў. Для валанцёркіМарыіТарасенка, якая праходзіла па гэтай жа крымінальнай справе і была пад падпіскай аб нявыяздзе, бок дзяржабвінавачвання запатрабаваў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два з паловай гады ў калоніі. Пасля гэтага Марыя была вымушаная з'ехаць з Беларусі.

Крымінальны пераслед праваабаронцаў стаў адвольнай рэпрэсіўнай рэакцыяй уладаў на выключна легітымную, мірную і адкрытую дзейнасць па абароне, прасоўванні і заахвочванні правоў чалавека.

Гэтая справа ад самага пачатку суправаджалася самавольствам і парушэннем агульнапрызнаных правоў і свабод нашых калег і аднадумцаў:

  • крымінальны пераслед ажыццяўляецца за дзейнасць у абарону правоў чалавека і свабод, рэалізацыю права на асацыяцыю і мірныя сходы, свабоду выказвання меркаванняў;

  • у дачыненні да праваабаронцаў аж да цяперашняга часу была ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту ў СІЗА, якая не ўлічвае цяжару абвінавачвання (усе інкрымінаваныя злачынствы адносіліся да катэгорыі тых, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, ці меней цяжкіх), звестак пра асобу і не абгрунтаваная дапушчальнымі доказамі неабходнасці яе ўжывання; гэта ў сукупнасці з характарам пераследу парушае права на свабоду і асабістую недатыкальнасць;

  • судовае пасяджэнне ў адсутнасць легітымнай мэты праведзена закрытым, у адсутнасць публікі, што парушыла як працэсуальныя, гэтак і канстытуцыйныя правы абвінавачваных — быць асуджанымі публічна, у адкрытым судовым пасяджэнні, паколькі судом не разглядалася пытанняў, якія ўтрымлівалі б дзяржаўных сакрэтаў, не выдавалася звестак пра інтымныя бакі жыцця асобаў, што ўдзельнічаюць у справе, або звестак, што зневажаюць іх годнасць;

  • падчас судовага разгляду Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца ўтрымліваліся ў клетцы, што парушала прэзумпцыю невінаватасці і заведама стварала ўражанне пра іх грамадскую небяспеку;

  • прызначэнне пакарання Леаніду Судаленку — найболей строгага віду ў максімальным памеры ад магчымага па выстаўленым абвінавачванні, Таццяне Ласіцы — найболей строгага віду ў амаль максімальным памеры ад магчымага ў чарговы раз сведчыла пра небесстароннасць суда, які хоць бы дзеля стварэння бачнасці фармальнага выканання недэмакратычнага закона не ўлічыў належным чынам наяўнасці шматлікіх акалічнасцяў, якія мусілі ўплываць на прызначэнне пакарання; у сукупнасці з парушэннем права на адкрытае разбіральніцтва гэта парушыла права на незалежны і бесстаронні суд;

  • абраная мера стрымання ў сукупнасці з умовамі ўтрымання абвінавачваных з усёй відавочнасцю сведчыла аб намеры прычыніць фізічныя і маральныя пакуты і з'яўляецца формай жорсткага, зневажальнага абыходжання.

Мы, праваабаронцы "Вясны", заяўляем рашучы пратэст у сувязі з гэтым чарговым этапам ціску на арганізацыю, асуджаем выкарыстанне жорсткасці і адвольнага зняволення ў якасці інструментаў ціску на праваабаронцаў і наогул на ўсе сегменты грамадзянскай супольнасці і пацвярджаем сваю гатовасць працягваць мірную легітымную дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека.

Мы дзякуем міжнародным, нацыянальным і замежным праваабарончым арганізацыям за салідарнасць і безумоўную падтрымку нашых зняволеных калегаў і арганізацыі наогул і заклікаем іх працягваць захады па падтрымцы арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў іх імкненні да мірных дэмакратычных пераўтварэнняў, заснаваных на правах чалавека

Мы патрабуем ад уладаў вярнуцца ў прававыя межы ў адносінах з грамадзянскай супольнасці, неадкладна адмяніць адвольны прысуд у дачыненні да Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы, вызваліць узятых пад варту іншых сябраў і валанцёраў ПЦ "Вясна" — Марфу Рабкову, Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Андрэя Чапюка; вызваліць іншых палітвязняў, пазбаўленых волі за мірнае ажыццяўленне сваіх правоў, перагледзець прысуды іншых палітвязняў.

Глядзiце таксама

Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
25 чэрвеня 2024, 11:47
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
27 мая 2024, 11:58
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
"Вясна" падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэннях правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці