Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
26 кастрычніка 2021 г.
Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, адзначаем, што крымінальная адказнасць за распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна ўжываецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым вылучэнне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў і т. п. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам уяўляеццанеабгрунтаваным.
Акрамя таго мы адзначаем, што пры наяўнасці палітычных матываў пазбаўленне волі ўладамі ўжываецца ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі.
Так,Сяргей Прус і Дзмітрый Бондараўбылі асуджаныя паводле ч. 3 арт.130 КК да 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за стварэнне і размяшчэнне ў сетцы Інтэрнэт відэароліка з заклікамі да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў АМАП ГУУС Магілёўскага аблвыканкама. Заклікі не пацягнулі надыходу наступстваў, пры гэтым Дз. Бондараў здзейсніў гэтае дзеянне ў стане паменшанай свядомасці.
У сувязі з гэтым неабходна нагадаць, што любыя дапушчальныя абмежаванні, якія накладаюцца на асноўныя правы і свабоды, павінны быць "неабходныя ў дэмакратычным грамадстве". З гэтай прычыны абмежаванні павінны быць неабходнымі і прапарцыйнымі ва ўмовах грамадства, заснаванага на дэмакратыі, вяршэнстве права, палітычным плюралізме і правах чалавека. Яны павінны таксама найменш абмяжоўваюць з ліку тых мер, якія маглі б забяспечыць адпаведную ахоўную функцыю. У іншым выпадку ўмяшанне дзяржавы, у тым ліку ў форме крымінальнага пераследу за парушэнне нацыянальнага закона, будзе азначаць парушэнне правоў чалавека.
Дзмітрый Сончыкбыў асуджаны паводле арт. 364 і арт. 369 КК да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі за абразы і пагрозы супрацоўнікам АУС у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў цягам 2020-2021 гг. Каментары абвінавачаны напісаў пад уплывам эмоцый пасля прагляду відэа збіцця і затрыманняў, праз абурэнне неправамернымі дзеяннямі супрацоўнікаў; у судзе падкрэсліў, што не збіраўся ўвасабляць пагрозы ў жыццё. Змест каментароў невядомы, бо яны абвешчаныя судом у закрытым пасяджэнні.
Андрэй Разуваеўбыў асуджаны паводле арт. 369 і арт. 295 КК да абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ тэрмінам на 4 гады, накіраваны адбываць пакаранне, за абразу прадстаўніка ўлады і захоўванне нязначнай колькасці пораху, які застаўся ў абвінавачанага з часоў занятку паляваннем. Пазбаўленне волі за дыфамацыйнае злачынства з'яўляецца непрапарцыйнай мерай адказнасці, гэтак жа як пазбаўленне волі за захоўванне нязначнай колькасці пораху, якое караецца па існуючай практыцы з ужываннем пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, з'яўляецца празмерным.
Таксама ў дачыненні да апанентаў улады неабгрунтавана прымяняецца ўтрыманне пад вартай у адсутнасць дастатковых падставаў для прымянення меры стрымання, якая абмяжоўвае асабістую свабоду: як адзначае Камітэт па правах чалавека ААН, "утрыманне пад вартай у выглядзе меры стрыманняпавінна быцьразумным і неабходным у любых абставінах". "Утрыманне пад вартай асобаў, якія чакаюць суда, павінна быць выключэннем, а не правілам... вызваленне ад такога ўтрымання пад вартай можа ставіцца ў залежнасць ад прадстаўлення гарантый яўкі на суд, яўкі на судовае разбіральніцтва ў любой іншай яго стадыі і (у выпадку неабходнасці) яўкі для выканання прысуду. Гэта прапанова тычыцца асобаў, якія чакаюць судовага разбіральніцтва па крымінальным абвінавачванні, гэта значыць пасля прад'яўлення абвінавачвання, але аналагічнае патрабаванне, якое ахоплівае перыяд да прад'яўлення абвінавачвання, выцякае з забароны адвольнага арышту... Прымяненне дасудовага ўтрымання пад вартай да падазраваных і абвінавачаных не павінна быць агульнай практыкай. Змяшчэнне пад варту павінна быць заснавана на прынятым у кожным канкрэтным выпадку рашэнні аб тым, што яно абгрунтавана і неабходна з улікам усіх абставінаў дзеля такіх мэтаў, як папярэджанне ўцёкаў, умяшанне ў працэс збірання доказаў або рэцыдыў злачынства... Адпаведныя фактары павінны быць прапісаны ў законе і не павінны ўтрымліваць расплывістых і шырокіх стандартаў, такіх як "грамадская небяспека"... дасудовае ўтрыманне пад вартай павінна прымяняцца не на падставе магчымага прысуду за інкрымінаванае злачыннае дзеянне, а на падставе вызначэння неабходнасці ў гэтай меры стрымання".
У прыватнасці, нам вядома аб змяшчэнні пад вартуІрыны Мельхер, Антона Мельхера, Галіны Дзербыш, Сяргея Рэзановіча, Любові Рэзановіч, Паўла Рэзановічапа абвінавачванні ў тэрарызме. Названыя людзі знаходзяцца пад вартай з пачатку снежня 2020 года. Актыўных следчых дзеянняў у дачыненні да іх не праводзіцца, расследаванне не завяршаецца, у той час як дзяржаўныя прапагандысцкія рэсурсы яшчэ ў 2020 годзе сцвярджалі, што віна і роля ўсіх фігурантаў справы ўстаноўленыя і даказаныя. Разам з тым, калі верыць распаўсюджаным гэтымі рэсурсамі звесткам з матэрыялаў расследавання, роля названых асобаў насіла эпізадычны, другарадны характар. Такім чынам, доўгае ўтрыманне названых асобаў пад вартай мае мэты, якія супярэчаць агульнапрызнаным правілам і стандартам.
Таксама вядома аб змяшчэнні пад вартуЯўгена Юшкевічапа абвінавачванні ў тэрарызме, а таксама паводле арт. 342 і арт. 293 КК. Варта падкрэсліць, што ён ужо быў прызнаны праваабарончай супольнасцю палітвязнем у сувязі з заключэннем пад варту паводле арт. 342 КК; пасля мера стрымання была змененая на падпіску аб нявыездзе да затрымання ў красавіку 2021 года. З гэтага часу звестак аб здзяйсненні Я. Юшкевічам гвалтоўных злачынстваў не з'явілася, самому абвінавачанаму ў парушэнне арт. 198 КПК забаронена выдаваць звесткі аб сваёй крымінальнай справе. Абставіны прад'яўлення новага абвінавачвання ў тэрарызме, пасля прызнання Я. Юшкевіча палітвязнем, даюць падставы лічыць, што яго ўтрыманне пад вартай можа быць адвольным, звязаным з яго грамадскай дзейнасцю.
Яўген Буйніцкібыў узяты пад варту ў сувязі з абвінавачваннем па ч.3 арт. 371 КК за арганізацыю незаконнага перасячэння мяжы грамадзянамі, якія ратуюцца ад адвольнага палітычна матываванага пераследу ўладамі Беларусі, якое магло пацягнуць цяжкія наступствы для іх – катаванні, жорсткае, бесчалавечнае, зняважлівае абыходжанне і незаконнае пазбаўленне волі. У адпаведнасці з КК, не з'яўляецца злачынствам дзеянне, здзейсненае ў стане крайняй неабходнасці, гэта значыць дзеля прадухілення або ліквідацыі небяспекі, якая непасрэдна пагражае асобе, правам і законным інтарэсам гэтай асобы або іншых асобаў, інтарэсам грамадства або дзяржавы, калі гэтая небяспека пры дадзеных абставінах не магла быць ліквідаваная іншымі сродкамі і калі прычыненая шкода з'яўляецца менш значнай, чым прадухіленая.
Дзеянні ўсіх пералічаных асобаў не былі звязаны з непасрэдным ужываннем гвалту.
У чарговы раз падкрэсліваем, што ў шэрагу пералічаных выпадкаў характар дзеянняў абвінавачаных былі вынікам шматлікіх і паўсюдных парушэнняў правоў чалавека, адсутнасці магчымасці свабоднага выказвання меркавання, былі выкліканыя адсутнасцю расследавання злачынстваў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў і іншых ахвяраў жорсткага абыходжання і катаванняў, расчараваннем у здольнасці ўладаў выкарыстоўваць сілу закона для абароны парушаных правоў грамадзян.
Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.
У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая свабоды, калі пры наяўнасці палітычных матываў яе пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:
1. a) пазбаўленне волі было ўжыта ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных пактам або Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;
2. d) асоба пазбаўленая волі выбіральна ў параўнанні з іншымі асобамі.
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што пераследСяргея Пруса, Дзмітрыя Бондарава, Дзмітрыя Сончыка, Андрэя Разуваева, Ірыны Мельхер, Антона Мельхера, Галіны Дзербыш, Сяргея Рэзановіча, Любові Рэзановіч, Паўла Рэзановіча, Яўгена Юшкевіча, Яўгена Буйніцкагаз'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі — палітычнымі зняволенымі. У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў Беларусі:
перагледзець прынятыя ў дачыненні да названых палітвязняў меры, працэсуальныя рашэнні і прысуды пры выкананні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на рашэнні аб меры стрымання і прысуды;
перагледзець палітычна матываваныя працэсуальныя рашэнні і прысуды, вызваліць палітычных зняволеных, пазбаўленых волі за рэалізацыю асноўных правоў і свабод, і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр "Вясна";
"Прававая ініцыятыва";
Беларускі ПЭН-цэнтр;
Lawtrend;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;
Ідэнтычнасць і права;
Беларускі Хельсінкскі Камітэт;
Human Constanta.