Зноў можна галасаваць за Лукашэнку: «Індэкс цэнзуры» абірае Тырана года-2022

27 снежня 2022, 11:05
Зноў можна галасаваць за Лукашэнку: «Індэкс цэнзуры» абірае Тырана года-2022

Хто стаў тыранам года ў 2022?

Азнаёмцеся з шорт-лістом з 12 тыранаў і прагаласуйце за таго, хто, на вашу думку, зрабіў больш за ўсё для прыціскання свабоды слова сёлета.

Напрыканцы кожнага года праваабарончая арганізацыя «Індэкс цэнзуры» (Index on Censorship) запускае кампанію, каб прыцягнуць увагу да праваабаронцаў, дысідэнтаў, мастакоў і журналістаў, якія траплялі ў загалоўкі навін праз тое, што іх свабода слова прыціскалася на працягу апошніх дванаццаці месяцаў. Акрамя таго, «Індэкс цэнзуры» прыцягвае ўвагу да аўтарытарных лідэраў, якія прымушаюць замаўчаць сваіх апанентаў.

Летась мы прасілі вашай дапамогі ў вызначэнні тырана года 2021, і ў апытанцы прынялі ўдзел тысячы людзей. Пераможцам 2021 года стаў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, за якім ідуць прэзідэнт Кітая Сі Цзіньпін і прэзідэнт Сірыі Башар Асад.

Цяпер ідзе галасаванне за найменне Тырана года-2022, і мы сканцэнтраваліся на 12 лідэрах з усяго свету, якія за апошнія 12 месяцаў зрабілі больш, чым іншыя дэспаты, каб атрымаць гэтую сумнеўную ўзнагароду.

Націсніце на іх у галерэі па спасылцы, каб даведацца, за што каманда Index on Censorship уважае кожнага з іх годнага звання Тырана года, а затым націсніце на форму ўнізе кожнай старонкі, каб аддаць свой голас. Дата закрыцця галасаванкі – панядзелак, 9 студзеня 2023 года. Галасаваць можа любы чалавек. 

Арыгінал матэрыялу (на ангельскай мове) на сайце «Індэкс цэнзуры»

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
13 верасня 2025, 19:12
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
08 верасня 2025, 16:53
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках яго маці.
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
06 верасня 2025, 10:58
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
6 верасня 2021 года ў будынку Мінскага раённага суда ў закрытым рэжыме кіраўніцы выбарчага штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай і адвакату Максіму Знаку агучылі прысуд: 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
02 верасня 2025, 10:56
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
Статуты ВКЛ, паўстанне 1863, савецкія часы, феномен дысідэнства і 1990 гады... Як усе гэтыя падзеі звязаныя з правамі чалавека?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці