Зварот у падтрымку Міжнароднага "Мемарыялу" і ПЦ "Мемарыял", якія збіраюцца ліквідаваць расійскія ўлады

22 лістапада 2021, 12:07
Зварот у падтрымку Міжнароднага "Мемарыялу" і ПЦ "Мемарыял", якія збіраюцца ліквідаваць расійскія ўлады

Адкрыты зварот праваабарончых і іншых арганізацый рэгіёна АБСЕ з нагоды намера расійскіх уладаў ліквідаваць дзве найстарэйшыя праваабарончыя арганізацыі краіны

11 лістапада 2021 года Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі падала пазоў аб ліквідацыі Міжнароднага "Мемарыяла" за нібыта сістэматычныя парушэнні заканадаўства аб "замежных агентах". Арганізацыю вінавацяць у тым, што яна не маркіравала свае матэрыялы згадваннем пра статус "замежнага агента".

Ліквідацыя пагражае і іншым структурным падраздзяленням арганізацыі, у тым ліку Праваабарончаму цэнтру "Мемарыял" (далей ПЦ "Мемарыял"). Нагодай з'яўляюцца некалькі даўніх так званых "парушэнняў маркіроўкі", за кожнае з якіх ПЦ "Мемарыял" ужо заплаціў два велізарныя штрафы, а таксама тэхнічныя прэтэнзіі да публікацыі справаздачнасці.

Акрамя гэтага, у заяве Пракуратуры Масквы ёсць палітычна матываванае абвінавачванне ў тым, што ў парушэнне Федэральнага канстытуцыйнага закона "Аб судовай сістэме РФ" ПЦ "Мемарыял" нібыта "адмаўляюцца вызначаныя набытымі законную сілу рашэннямі Вярхоўнага Суда РФ факты, фармуецца меркаванне пра іх незаконнасць і неабавязковасць выканання". ПЦ "Мемарыял" таксама неабгрунтавана ставіцца ў віну тое, што ў матэрыялах арганізацыі ўтрымліваюцца прыкметы "апраўдання" дзейнасці ўдзельнікаў "тэрарыстычных" і "экстрэмісцкіх" арганізацый, і што гэтыя матэрыялы "фармуюць у іх адрасатаў меркаванне аб дапушчальнасці удзелу ў дзейнасці экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый". Пад апраўданнем экстрэмізму і тэрарызму Пракуратура Масквы мае на ўвазе спісы палітвязняў, якія вядзе праграма падтрымкі палітычных зняволеных ПЦ "Мемарыял", а таксама даведкі па асобных справах.

Сапраўдным матывам намераў ліквідаваць Міжнародны "Мемарыял" і ПЦ "Мемарыял" з'яўляецца імкненне расійскіх уладаў знішчыць любую грамадскую дыскусію і праваабарончую падтрымку людзей, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў, а таксама спыніць даследаванні рэпрэсій савецкага перыяду і сцерці гістарычную памяць пра масавыя злачынствы, здзейсненыя ў гэты перыяд.

Мы вітаем пратэст Генеральнага сакратара Савета Еўропы і ейны заклік перагледзець працэдуру ліквідацыі так званых "замежных агентаў", а таксама прывесці расійскае заканадаўства ў дачыненні да няўрадавых арганізацый у адпаведнасць са стандартамі Савета Еўропы. Мы настойліва заклікаем Савет Еўропы распачаць рашучыя дзеянні, калі гэты заклік не будзе пачуты расійскімі ўладамі.

Мы таксама заклікаем Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) абараніць права арганізацый Міжнародны "Мемарыял" і ПЦ "Мемарыял" на дзейнасць, а Генеральнага сакратара і Старшыню АБСЕ — выказаць сваю нязгоду з крокамі расійскіх уладаў па спыненні праваабарончай дзейнасці, якая павінна вітацца ў адпаведнасці з абавязальніцтвамі АБСЕ.

Мы звяртаемся да міжнародных інстытутаў, праваабарончых арганізацый, дэмакратычных урадаў, усіх актыўных грамадзян, і просім усімі законнымі спосабамі выказаць пратэст супраць чарговага вітка палітычных рэпрэсій у Расіі, якія, у выпадку ліквідацыі дзвюх найстарых праваабарончых арганізацый, дасягнуць свайго пункту незвароту.

У гэтым выпадку ўдар расійскай улады накіраваны супраць праваабаронцаў, што з'яўляецца парушэннем міжнародных абавязальніцтваў Расійскай Федэрацыі, у прыватнасці, прынятай Генеральнай Асамблеяй 9 снежня 1998 года Дэкларацыі аб праве і абавязках асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды.

Пераклад зварота на беларускую мову - Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Арганізацыі, якія падтрымалі адкрыты зварот:

Цэнтр грамадзянскіх свабод (Украіна)

Платформа правоў чалавека (Украіна)

Харкаўская праваабарончая група (Украіна)

Украінскі Хельсінкскі саюз па правах чалавека (Украіна)

Праект "Без межаў" (Украіна)

Грамадскае аб'яднанне "Чиста хвиля" (Украіна)

Інстытут рэлігійнай свабоды (Украіна)

Цэнтр даследавання прававой палітыкі (Казахстан)

Беларускі Хельсінкскі Камітэт (Беларусь)

Праваабарончы цэнтр "Вясна" (Беларусь)

DRA — Нямецка-рускі абмен (Германія)

Цэнтр даследаванняў праваахоўнай дзейнасці (Украіна)

Фонд "Грамадскі вердыкт" (Расія)

Цэнтр удзелу і развіцця (Грузія)

Праект "Тбілісі Шэлтар Сіці" (Грузія)

"Абарона правоў без межаў" (Арменія)

Centre de la Protection Internationale (Францыя)

Цэнтр грамадскіх ініцыятываў "Ідэі перамен" (Украіна)

Ванадзорскі офіс Хельсінкскай Грамадзянскай Асамблеі (Арменія)

Балгарскі хельсінкскі камітэт (Балгарыя)

Праваабарончы цэнтр (Грузія)

Публічная асацыяцыя "Dignity" (Кыргызстан)

Луганскі абласны праваабарончы цэнтр "Альтэрнатыва" (Украіна)

Асацыяцыя Promo-LEX (Малдова)

Цэнтр правоў чалавека ZMINA (Украіна)

Грамадскі Фонд Нотабэнэ (Таджыкістан)

Саратаўская праваабарончая група (Расія)

Асацыяцыя УМВПЧ (Украіна)

Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт (Нарвегія)

Інстытут грамадзянскай супольнасці (Украіна, Кіеў)

Грузінскі цэнтр па псіхасацыяльнай і медыцынскай рэабілітацыі ахвяраў катаванняў — GCRT (Грузія)

Цэнтр даследаванняў вызваленчага руху (Украіна)

Assemblée Europénne des Citoyens — France (Хельсінкская Грамадзянская Асамблея, Францыя).

Human Rights House Foundation (Швейцарыя)

Праваабарончы Цэнтр Азербайджана (Азербайджан)

Open Dialogue Foundation (Бельгія)

Адукацыйны дом правоў чалавека — Чарнігаў (Украіна)

Грамадская арганізацыя "Данбас СОС" (Украіна)

Хельсінкскі Фонд па Правах Чалавека (Варшава, Польшча)

Truth Hounds (Украіна)

International Federation for Human Rights (FIDH) (Paris, France)

Экспертная група "Сава" (Украіна)

Нідэрландскі Хельсінкскі камітэт (Нідэрланды)

Human Rights in Mental Health-Federation Global Initiative on Psychiatry

Solidarus e:V. (Германія)

Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча)

Група па абароне правоў меншасцяў у Еўропе (Вялікабрытанія)

Хельсінкская Асацыяцыя за правы чалавека (Арменія)

Офіс грамадзянскіх свабод (Таджыкістан)

Харкаўская Фундацыя "Грамадская альтэрнатыва" (Украіна)

Інстытут грамадзянскай супольнасці (Украіна)

Сетка АНТ (Украіна)

Фундацыя "Адкрытае грамадства" (Украіна)

Crude Accountability (ЗША)

Swedish OSCE-network (Швецыя)

Асацыяцыя палітычны навук (Украіна)

Нацыянальны саюз кінематаграфістаў Украіны (Украіна)

Украінскі незалежны цэнтр палітычных даследаванняў (Украіна)

Казахстанскае міжнароднае бюро па правах чалавека і выкананні законнасці (Казахстан)

Human Rights Monitoring Institute (Літва)

Грамадская арганізацыя "КрымSOS" (Украіна)

Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека (Расія)

Human Rights Club Azerbaijan (Азербайджан)

Swiss Helsinki Committee (Швейцарыя)

Macedonian Helsinki Committee (Паўночная Македонія)

Грамадская арганізацыя "Кропка росту: адукацыя і навука" (Украіна)

Libereco Partnership for Human Rights (Германія)

Украінскі цэнтр Міжнароднага ПЭН-клуба

Institute for Reporters' Freedom and Safety (Азербайджан)

World Organisation Against Torture (OMCT) (Брусель)

Міжнародны Фонд "Відродження" (Украіна)

Рэгіянальны цэнтр правоў чалавека (Regional Center for the Human Rights) (Украіна)

Бір Дуйно Кыргызстан (Кыргызтан)

Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава (Беларусь)

Беларуская асацыяцыя журналістаў (Беларусь)

Інстытут развіцця тэрыторый (Украіна)

Амерыканская рускамоўная праваабарончая асацыяцыя (ЗША)

Савет расійскай дыяспары за спыненне палітычных рэпрэсій "ВЫПУСКАЙ!" (Амерыка, Еўропа, Аўстралія)

Svoboda Alliance VIC (Аўстралія)

Svoboda Alliance SA (Аўстралія)

Асацыяцыя жанчын ВПО "Сonsent" (Грузія)

Венгерскі Хельсінкскі камітэт (Венгрыя)

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр "Сава" (Расія)

Санкт-Пецярбургская грамадская праваабарончая арганізацыя "Грамадзянскі кантроль" (Расія)

Інстытут "Рэспубліка" (Украіна)

ВІ "Актыўная Грамада" (Украіна)

Фундацыя Global Ukraine (Украіна — Францыя)

Прававая Клініка "Адзілет" (Кыргызтан)

Грамадская арганізацыя "Тэатр для перамен" (Украіна)

Цэнтр палітыка-прававых рэформаў (Украіна)

Разам супраць карупцыі (Украіна)

Жанчыны Дона (Расія)

Фонд абароны правоў чалавека "Qaharman" (Казахстан)

Грамадская арганізацыя "Падольскае агенцтва рэгіянальнага развіцця" (Украіна)

МБА "Экалогія — Права — Чалавек" (Украіна)

Праваабарончы рух "405" (Казахстан)

Грамадская арганізацыя "Праваабарончае аб'яднанне "Праве діло" (Украіна)

Дабрачынны фонд "Плячом да пляча" (Украіна)

Міжнародны грамадскі рух "Асацыяцыя замежных украінцаў" (Расія, Грузія)

Цэнтр дэмакратыі і вяршэнства права (Украіна)

Украінскі цэнтр еўрапейскай палітыкі (Украіна)

KULTURUS. Фэст актуальнай культуры і правоў чалавека (Чэхія)

Глядзiце таксама

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні Ігара Карнея палітычным зняволеным
27 сакавіка 2024, 08:25
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні Ігара Карнея палітычным зняволеным
Мы лічым, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да Ігара Карнея з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.
Патрабуем рэабілітацыі 20 былых палітычных зняволеных (Аляксандр Якута і іншыя)
23 сакавіка 2024, 12:49
Патрабуем рэабілітацыі 20 былых палітычных зняволеных (Аляксандр Якута і іншыя)
У дачыненні да пералічаных былых палітвязняў мы патрабуем перагляду іх крымінальных спраў з мэтай адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з кампенсацыяй усіх відаў шкоды, нанесенай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Яраслаў Вердыш і іншыя)
21 сакавіка 2024, 12:07
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Яраслаў Вердыш і іншыя)
Мы заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Аляксандра Піскунова, Яраслава Вердыша, Аляксандра Яўціхава, Дзмітрыя Гута, Яўгена Тоўсціка, Аляксандра Паліўкі, Паўла Кунцэвіча, Івана Асіповіча з'яўляецца палітычна матываваным.
Заява праваабаронцаў з нагоды аблавы на адвакатаў
21 сакавіка 2024, 09:51
Заява праваабаронцаў з нагоды аблавы на адвакатаў
28 лютага 2024 года ў Беларусі прайшлі масавыя затрыманні адвакатаў. Дакладная колькасць затрыманых і нагода застаюцца невядомымі, аднак праваабаронцы называюць лічбу ў 12 адвакатаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці