26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча ў Беларусі з'яўляецца вынікам глыбокага крызісу правоў чалавека; на працягу месяца ўлады працягвалі пераслед грамадзян паводле палітычных матываў.
За што сілавікі пераследуюць беларусаў, якія вяртаюцца ў краіну з-за мяжы, каго з затрыманых адправілі на вялікія тэрміны ў калонію і на якіх умовах улады заклікаюць людзей вяртацца — у матэрыяле "Вясны".
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анатоля Пугача, Дзяніса Хаўханава, Анатоля Лявоніка, Паўла Свірбутовіча, Андрэя Мацонку, Данііла Зайца, Мікалая Кароля, Сяргея Аўдзеева, Алега Юшкевіча, Васіля Троцкага, Анатоля Цепцікава, Міхаіла Кухарчука, Людмілу Коган, Міхаіла Карпешку, Максіма Зайцава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць з-пад варты Аксану Зарэцкую, Андрэя Дзмітрыева, Ілону Зайцаву, Вольгу Каракіну, Уладзіміра Булаўскага, Яўгена Лівянта, Ганну Лівянт, Юлію Лівянт, Аляксея Іванова, Андрэя Трызубава, Ганну Кавалёву, Юрыя Уласюка, Мікіту Дразда, Аллу Новікаву, Івана Марозава, Міхаіла Разуванава, Васіля Шалькевіча, Яўгена Папакуля, Міхаіла Кудлача, Андрэя Карпенку і спыніць іх крымінальны пераслед.