26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Пра факты палітычна матываванага пераследу часта становіцца вядома толькі напярэдадні або пасля вызвалення чарговай ахвяры рэпрэсій, у сувязі з чым праваабарончая супольнасць не выступала з заявай аб прызнанні палітычнымі зняволенымі.
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Яўгена Сарокі, Уладзіслава Браўэра, Аляксандра Апановіча, Дзмітрыя Шахнова, Вадзіма Жукоўскага, Валерыя Жукава, Віялеты Вярбіцкай, Аляксандра Мазурына з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі — палітычнымі зняволенымі.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Мядведзева, Дар’ю Семашкевіч, Віктара Іваньковіча, Андрэя Андрашчука, Пятра Лунёва, Яўгена Невара, Сяргея Шацілава, Карыну Зяленскую і спыніць іх крымінальны пераслед.