Мы ацэньваем пераслед названых асоб як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.
Мы прызнаём палітвязнямі Аляксея Іванчыкава, Андрэя Андрэева, Аляксандра Комара. Патрабуем неадкладнага перагляду прынятых да іх мер і судовых рашэнняў.
"Вясна" тлумачыць, што такое Міжнародны пакт і Факультатыўны пратакол да яго, чым пасля іх дэнансацыі будуць займацца праваабаронцы, а самае галоўнае — чаму гэтая навіна датычыцца ўсіх беларусаў і беларусак.
Па ініцыятыве нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco – Partnership for Human Rights створаны адкрыты ліст да ганаровых консулаў Беларусі ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйне Германа Аляксандра Бейелера (Hermann Alexander Beyeler), Андрэя Нажэскіна (Andrey Nazheskin).