«Вясна» паведаміла ААН пра пераслед жанчыны, якая зладзіла антываенную акцыю на лінейцы ў Наваполацку

26 верасня 2022, 08:18
«Вясна» паведаміла ААН пра пераслед жанчыны, якая зладзіла антываенную акцыю на лінейцы ў Наваполацку

Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў Спецыяльных дакладчыкаў і Рабочыя групы ААН пра парушэнне правоў затрыманай Ганны Тукавай з Наваполацку, якая на школьнай лінейцы ў гімназіі выйшла з антываеннай акцыяй. Паведамленні накіравалі да Спецдакладчыкаў па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабодным выказванні, а таксама Рабочыя групы па адвольных затрыманнях і па пытанні дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын.

Скрыншот з відэа

1 верасня падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі, быў выступ людзей у вайсковай форме. Ганна Тукава на сярэдзіне выступу выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак "Вікторыі". Міліцыянт павёў дзяўчыну ў невядомым кірунку. Сыходзіла яна пад апладысменты людзей. Пазней праваабаронцам стала вядома, што Ганну, у якой ёсць непаўнагадовае дзіця, ужо тыдзень утрымліваюць за кратамі.

3 верасня жанчыну аштрафавалі па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) за ўдзел у антываеннай акцыі. 8 верасня у судзе г. Наваполацка суддзя Зінаіда Балаболава аштрафавала яе на 960 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў) па арт. 19.11 КаАП за падпіску ў "Вконтакте" на два "экстрэмісцкія" каналы. 12 верасня Ганну вызвалілі, але ўручылі новы адміністрацыйны пратакол, па якім яе будуць судзіць.

Згодна з заканадаўствам, адміністрацыйны арышт не можа ўжывацца да жанчын з непаўнагадовымі дзецьмі. Іх нават не могуць затрымліваць больш, чым на тры гадзіны. Але насуперак закону Тукаву ўтрымлівалі за кратамі ўжо тыдзень. Вядома, што на яе складзены яшчэ адзін пратакол за "экстрэмізм".

Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі Спецыяльных дакладчыкаў па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабодным выказванні, а таксама Рабочыя групы па адвольных затрыманнях і Рабочую групу па пытанні дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын пра парушэнні шэрагу правоў Тукавай беларускімі ўладамі, а менавіта права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, права не зазнаваць незаконнае і адвольнае затрыманне, права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 снежня 2025, 21:00
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 снежня 2025, 21:00
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 снежня 2025, 21:00
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 лістапада 2025, 06:00
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці