26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Мікіту Ганчарова, Вадзіма Жылінскага, Арцёма Клімчука, Дзмітрыя Князева, Дзмітрыя Панько, Максіма Шатохіна, Сяргея Пацукевіча, Ігара Гантавога і спыніць іх крымінальны пераслед.
Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights заклікае ўрады Еўропы прыняць больш жорсткія меры супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Стала ясна, што рэакцыі Еўропы пакуль недастаткова, каб спыніць дзяржаўны тэрор супраць беларускага народа, піша Ліберэка на сваім сайце.
Мы лічым, што пазбаўленне волі Таццяны Кузінай, Валерыі Касцюгавай, Алега Груздзіловіча, Інэсы Студзінскай, Алеся Дашчынскага, Ігара Ільяша, Ганны Галёты было ўжыта выключна з-за іх перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі, а іх саміх - палітычнымі зняволенымі.