Канферэнцыя “Права на ахову здароўя ў пенітэнцыярных установах Беларусі: міжнароднае і нацыянальнае заканадаўства і практыка"

7:30 AM
Friday 20 May 2022
{ "name": "Вильнюс, Литва", "created_at": "2025-05-19T15:28:14.347Z", "published_at": "2020-09-18T10:48:59.696Z", "updated_at": "2025-05-19T15:28:14.347Z", "id": 673140416, "uuid": "093bb796-e5dc-40f2-af49-2ab4780974f8", "content": { "_uid": "b975a7ce-6076-492d-b892-2b35be386295", "slug": "", "title": "Вільнюс, Літва", "component": "location", "_editable": "<!--#storyblok#{\"name\": \"location\", \"space\": \"339557\", \"uid\": \"b975a7ce-6076-492d-b892-2b35be386295\", \"id\": \"673140416\"}-->" }, "slug": "vilnyus-litva", "full_slug": "en/settings/locations/vilnyus-litva", "sort_by_date": null, "position": 0, "tag_list": [], "is_startpage": false, "parent_id": 673140381, "meta_data": null, "group_id": "8552a96a-525f-417d-9bd2-84ed1b5e58ea", "first_published_at": "2020-09-16T14:31:02.571Z", "release_id": null, "lang": "en", "path": null, "alternates": [], "default_full_slug": null, "translated_slugs": null }
, Вільня, Цэнтр беларускай культуры і супольнасці ў Вільні (Vilnius g., 20)
Канферэнцыя “Права на ахову здароўя ў пенітэнцыярных установах Беларусі: міжнароднае і нацыянальнае заканадаўства і практыка"

20 траўня 2022 года (пятніца) ў памяшканні Цэнтра беларускай культуры і супольнасці ў Вільні (Vilnius g., 20) адбудзецца канферэнцыя “Права на ахову здароўя ў пенітэнцыярных установах Беларусі: міжнароднае і нацыянальнае заканадаўства і практыка". Пачатак у 10:30.

 

Тэма даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі зняволеным, захавання і падтрымання здароўя ў месцах пазбаўлення волі была і застаецца актуальнай у большасці краін свету. Аднак жнівень 2020 года ў Беларусі, падзеі, якія адбыліся за гэтым, масавыя рэпрэсіі ў нашай краіне прымусілі звярнуць асабліва пільную ўвагу на гэтую праблему. У паведамленнях СМІ, расказах былых вязняў, родных і блізкіх зняволеных ёсць шмат сведчанняў таго, што перашкоды ў аказанні медыцынскай дапамогі ствараюцца мэтанакіравана ў якасці сродку дадатковага ціску на палітвязняў, аднаго са спосабаў узмацнення атмасферы страху і дзяржаўнага тэрору ў грамадстве. Ёсць ўсе падставы казаць аб наўмысным стварэнні ўмоў для нанясення шкоды здароўю зняволеных, асабліва ў кантэксце Covid-19 у месцах адбывання адміністрацыйнага арышту.

 

Публічная ўстанова "Урачы за праўду і справядлівасць" арганізавала экспертнае даследаванне праблемы захавання права на ахову здароўя зняволеных у пенітэнцыярных установах Беларусі і прадставіць яе вынікі на канферэнцыі 20 мая 2022 года. Акрамя прэзентацый экспертаў, плануецца калектыўнае абмеркаванне праблемы, а таксама магчымасцяў і спосабаў яе вырашэння на сучасным этапе.

Запрашаем зацікаўленых прыняць удзел у канферэнцыі. Для рэгістрацыі запоўніце, калі ласка, форму, перайшоўшы па спасылцы https://forms.gle/mnvTcRYUD432kTto9 .

*Калі спасылка не адкрываецца з дакумента, скапіруйце яе і ўстаўце ў адрасны радок браўзэра.

 

Праграма канферэнцыі будзе апублікавана на сайце ўстановы “Урачы за праўду і справядлівасць” і на нашых старонках у сацыяльных сетках у бліжэйшыя дні, пасля канчатковага ўзгаднення з усімі выступоўцамі. Запланаваны час пачатку - 10.30.

Крыніца інфармацыі

Share

See more news

«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
10 January 2026, 3:49 PM
«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс не бачыць прыкметаў змены рэпрэсіўнай палітыкі, нягледзячы на нядаўнія вызваленні палітвязняў.
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
10 January 2026, 3:27 PM
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
Міжнародная сетка стратэгічных дзеянняў у галіне бяспекі ISAN адзначала, што Беларусь — у топ-10 краін, што практыкуюць транснацыянальныя рэпрэсіі.
Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі «Вясне» сведкі катаванняў у 2025 годзе
10 January 2026, 3:02 PM
Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі «Вясне» сведкі катаванняў у 2025 годзе
Летась "Вясна" задакументавала 73 гісторыі пацярпелых ад дзеянняў уладаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці