Legal Club “Rule of Law for Belarus”: Cустрэча з Вікторыяй Фёдаравай

3:30 PM
Thursday 19 June 2025
АНЛАЙН
Legal Club “Rule of Law for Belarus”: Cустрэча з Вікторыяй Фёдаравай

Дата: 19 чэрвеня а 15:30 СЕТ (15:30 - Варшава, 16:30 - Вільня, Менск)

Месца: Анлайн-прастора

Працягласць: 1,5 гадзіны

Тэма: Сустрэча з Вікторыяй Фёдаравай, прысвечаная тыдню супраць катаванняў
Запрашаем вас на чарговую вольную сустрэчу ў фармаце Сустрэча з цікавым чалавекам — вядомай праваабаронцай, юрысткай-міжнародніцай, дырэктаркай «Прававой Ініцыятывы». У рамках тыдня супраць катаванняў.

Вікторыя падзеліцца гісторыяй свайго прафесійнага шляху і адкажа на пытанні: чаму ў прафесіі (і ці) не хапае каштоўнаснага вымярэння, ці магчыма змяніць гэта знутры, і як выглядае юрыст_ка будучыні.  

Чаму катаванні не проста адна з формаў гвалту, а злачынства з глыбокімі юрыдычнымі і этычнымі наступствамі. Мы абмяркуем, што менавіта з'яўляецца катаваннямі, у тым ліку за межамі відавочнага фізічнага гвалту, і ці дазваляе беларускае і міжнароднае права прыцягнуць вінаватых да адказнасці.  

Дадзены фармат дае ўнікальную магчымасць бліжэй пазнаёміцца з Вікторыяй, задаць свае пытанні і абмеркаваць важныя тэмы.

Спасылка для ўдзелу будзе дасланая непасрэдна перад мерапрыемствам.

NB! Звяртаем увагу, што для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна будзе прайсці пэўную верыфікацыю, але мы спадзяемся на разуменне.
1. Вельмі просім вас абавязкова пісаць у анкеце нікнейм у ZOOM, з якім плануеце ўдзельнічаць. Забяспячэнне бяспекі - вельмі важная частка нашых мерапрыемстваў, таму людзі з невядомымі нікамі не дадаюцца.
2. На мерапрыемстве прадугледжаны адпаведны ўзровень бяспекі - так, да ўдзелу дапускаюцца асабіста знаёмыя арганізатарам асобы, альбо асобы, якіх арганізатары могуць ідэнтыфікаваць праз партнёрскія суполкі. Таму просім пісаць у анкеце дадзеныя, якія дазволяць вас ідэнтыфікаваць альбо звязацца з суполкай, якая дапаможа вас ідэнтыфікаваць. Мы запрашаем удзельнікаў з Беларусі да ўдзелу з улікам магчымасцяў па бяспецы. Па запыце мы дасылаем інструкцыю аб тым, як павысіць бяспеку пры ўдзеле ў мерапрыемствах праз Zoom.
3. Юрыдычны клуб апрацоўвае вашыя персанальныя дадзеныя, атрыманыя праз гэтую форму, з улікам вашых правоў і поўнай павагай вашай інфармацыйнай прыватнасці. Юрыдычны клуб выкарыстоўвае вашыя дадзеныя выключна ў мэтах арганізацыі мерапрыемства, для стварэння бяспечнай прасторы.

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці