Legal Club “Rule of Law for Belarus”: Размова з Энірай Браніцкай

3:30 PM
Friday 13 June 2025
АНЛАЙН
Legal Club “Rule of Law for Belarus”: Размова з Энірай Браніцкай

Дата: 13 чэрвеня а 15:30 СЕТ (15:30 - Варшава, 16:30 - Вільня, Менск)
Месца: Анлайн-прастора
Працягласць: 1,5 гадзіны

Спікерка: Эніра Браніцкая, Human Constanta, праваабаронца з больш чым 20-гадовым досведам працы ў сферы правоў чалавека ў Беларусі. Экспертка па палітычных правах, прадухіленні катаванняў і бесчалавечнага абыходжання. Спецыялістка па абароне правоў уразлівых груп, у тым ліку людзей з інваліднасцю і мігранта_к. Актыўна працуе ў галіне супрацьдзеяння дыскрымінацыі і прасоўвання талерантнасці.

Мігранцкія пытанні — гэта тая сфера, дзе максімальна сутыкаюцца сацыяльна-эканамічныя фактары і прававое рэгуляванне. У гэтай тэме даволі шмат стэрэатыпаў, прадузятасці, уплыву базавых інстынктаў «свой — чужы», таму мы вырашылі разабраць у гэтым разам з вядомай эксперткай Энірай Браніцкай.
Разбярэмся ў базавых паняццях (уцекач_ка, мігрант_ка, рэлакант_ка і інш.), пазнаёмімся з прававымі нормамі і каштоўнасцямі, якія ляжаць у аснове працы па мігранцкім тэмам, што трэба разумець.

У другой частцы мерапрыемства абмяркуем складанасці і стэрэатыпы: ад інструменталізацыі міграцыі і пушбэкаў — да ўяўленняў пра «злачыннасць» і «культурны канфлікт». Паразважаем пра міжнародныя стандарты і сітуацыю на межах.

Спасылка для ўдзелу будзе дасланая непасрэдна перад мерапрыемствам.

NB! Звяртаем увагу, што для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна будзе прайсці пэўную верыфікацыю, але мы спадзяемся на разуменне.
1. Вельмі просім вас абавязкова пісаць у анкеце нікнейм у ZOOM, з якім плануеце ўдзельнічаць. Забяспячэнне бяспекі - вельмі важная частка нашых мерапрыемстваў, таму людзі з невядомымі нікамі не дадаюцца.
2. На мерапрыемстве прадугледжаны адпаведны ўзровень бяспекі - так, да ўдзелу дапускаюцца асабіста знаёмыя арганізатарам асобы, альбо асобы, якіх арганізатары могуць ідэнтыфікаваць праз партнёрскія суполкі. Таму просім пісаць у анкеце дадзеныя, якія дазволяць вас ідэнтыфікаваць альбо звязацца з суполкай, якая дапаможа вас ідэнтыфікаваць. Мы запрашаем удзельнікаў з Беларусі да ўдзелу з улікам магчымасцяў па бяспецы. Па запыце мы дасылаем інструкцыю аб тым, як павысіць бяспеку пры ўдзеле ў мерапрыемствах праз Zoom.
3. Юрыдычны клуб апрацоўвае вашыя персанальныя дадзеныя, атрыманыя праз гэтую форму, з улікам вашых правоў і поўнай павагай вашай інфармацыйнай прыватнасці. Юрыдычны клуб выкарыстоўвае вашыя дадзеныя выключна ў мэтах арганізацыі мерапрыемства, для стварэння бяспечнай прасторы.

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы https://forms.gle/gSGVouX2u1ieiA3U7

Share

See more news

«Вясна» распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі
11 August 2025, 10:02 AM
«Вясна» распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі
За пяць гадоў праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі больш за 100 тысяч фактаў рэпрэсій: ператрусаў, каротка- і доўгатэрміновых затрыманняў, допытаў і іншых відаў перасьледу.
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па арганізацыйным развіцці
07 August 2025, 11:41 AM
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па арганізацыйным развіцці
Мэта пазіцыі: Удасканаленне арганізацыйнай структуры і прынцыпаў кіравання ў БДПЧ праз аналіз, распрацоўку новага рэгламента размеркавання адказнасцей і прыняцця рашэнняў і суправаджэнне ў працэсе змен.
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па кіраванні чалавечым патэнцыялам (HR)
07 August 2025, 10:55 AM
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па кіраванні чалавечым патэнцыялам (HR)
Мэта пазіцыі: Паляпшэнне сістэмы кіравання чалавечым патэнцыялам у БДПЧ праз дыягностыку патрэб, распрацоўку HR-інструментаў і кансультацыйную падтрымку каманды.
Прымусовая праца ў беларускіх турмах: як рукамі зняволеных рэжым Лукашэнкі падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны
05 August 2025, 11:10 AM
Прымусовая праца ў беларускіх турмах: як рукамі зняволеных рэжым Лукашэнкі падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны
Праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч прааналізаваў адкрытыя крыніцы інфармацыі і сведчанні былых палітзняволеных, і распавёў пра сувязь паміж прымусовай працай зняволеных у беларускіх турмах і задавальненнем ваенных патрэбаў Расійскай Федэрацыі, накіраваных на вайну супраць суверэннай Украіны.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці