Міжнародная дыскусія "Правы адвакатаў: беларускі сцэнар"

9:55 AM
Saturday 14 November 2020
анлайн
Міжнародная дыскусія "Правы адвакатаў: беларускі сцэнар"

У суботу, 14 лістапада, "Голас адваката" сумесна з Камітэтам абароны адвакатаў, у партнёрстве з Маскоўскай Хельсінскай групай, Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і праваабарончым фондам "Lawyers for Lawyers", правядуць міжнародную онлайн-дыскусію, прысвечаную падзеям, якія адбываюцца ў беларускай адвакатуры. Мерапрыемства дасць магчымасць для абмеркавання пагроз незалежнасці карпарацыі, сумеснага пошуку рашэнняў праблем з прадстаўнікамі замежных адвакацкіх супольнасцяў.

Удзел у дыскусіі прымуць 12 экспертаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі і Казахстана. Ад Беларусі выступяць намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч і вядомыя адвакаты Дзмітрый Лаеўскі, Наталля Мацкевіч, а таксама Аляксандр Пыльчанка.

Экспертамі будзе прапанавана абмеркаваць інструменты калектыўнай рэакцыі для звароту ва ўпаўнаважаныя нацыянальныя і міжнародныя арганізацыі, такія як Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў, і іншыя буйныя міжнародныя адвакацкія аб'яднанні.

Мерапрыемства будзе праводзіцца на платформе Zoom на рускай мове з сінхронным перакладам на англійскую і французскую. Для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемстве, трэба зарэгістравацца.

Азнаёміцца з праграмай і мэтамі мерапрыемства, пазнаёміцца з экспертамі можна тут

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці