Прэзентацыя даклада “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”

8:00 AM
Tuesday 26 January 2021
Minsk, Belarus
, Анлайн
Прэзентацыя даклада “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”

Малюнак Уладзіміра Цэслера.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" па матэрыялах уласных даследаванняў, а таксама інфармацыі валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” падрыхтаваў даклад “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”.

Прэзентацыя даклада адбудзецца ў 11 гадзін раніцы 26 студзеня ў анлайн-фармаце.

Удзел прымае аўтар даклада - юрыст ПЦ «Вясна» Павел Сапелка.

Дакладам ахопліваецца перыяд у адзін год, пачынаючы са студзеня і завяршаючы снежнем 2020 года. 550 чалавек, якія ўтрымліваліся ў 41 ізалятары, а таксама ў іншых месцах, выкарыстаных для ўтрымання адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных, у 35 населеных пунктах Беларусі былі апытаныя аб розных абставінах, звязаных з адміністрацыйным затрыманнем і адбыццём адміністрацыйнага арышту, запоўнілі спецыяльную анкету.

У асноўным, гэта людзі, якія не належаць да партый і палітычных ці грамадскіх рухаў. 52 з іх ўтрымліваліся ў ізалятары ў перыяд з 9 па 12 жніўня 2020 года.

У 2020 годзе ў Беларусі дзясяткі тысяч людзей былі затрыманыя і/або падвергліся адміністрацыйнаму арышту ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання. Нацыянальнае заканадаўства, якое рэгулюе парадак правядзення мірных сходаў, рэгулярна падвяргаецца абгрунтаванай крытыцы, тым не менш, найбольш частымі санкцыямі за яго парушэнне з'яўляюцца штраф і адміністрацыйны арышт.

Прэзентацыя будзе праводзіцца на платформе Zoom па спасылцы.

Запрашаем зацікаўленых асоб і прадстаўнікоў СМІ!

See more news

Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
18 July 2024, 10:17 AM
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) заклікае да неадкладнага вызвалення сваіх калегаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Двое новых «хросных» са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі
18 July 2024, 10:03 AM
Двое новых «хросных» са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Беат Флах (партыя "Грунліберале", Швейцарыя) і Майкл Тонгі ("Зялёныя", Швейцарыя) сталі "хроснымі" Арцёма Караткевіча і Руслана Завадзіча.
Белорусский Хельсинкский Комитет опубликовал анализ динамики Национального индекса прав человека за 5 лет
16 July 2024, 8:21 AM
Белорусский Хельсинкский Комитет опубликовал анализ динамики Национального индекса прав человека за 5 лет
Национальный индекс прав человека создает группа экспертов гражданского общества при общей координации Белорусского Хельсинкского Комитета.
Заявление проекта «Право на Защиту» в связи с признанием сайта экстремистскими материалами
16 July 2024, 7:54 AM
Заявление проекта «Право на Защиту» в связи с признанием сайта экстремистскими материалами
«Если государство настроилось исключительно на репрессии, то говорить о праве на защиту — уже экстремизм».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці