Семінар «A Youth Agenda for Democracy and Human Rights in Belarus» у Страсбургу

8:51 AM
Thursday 10 April 2025
Страсбург
Семінар «A Youth Agenda for Democracy and Human Rights in Belarus» у Страсбургу

Рада Еўропы сумесна з БНМС «РАДА» запрашаюць на стратэгічны семінар у Страсбургу

Беларуская моладзь сутыкнулася з беспрэцэдэнтнымі выклікамі: пераслед, ліквідацыя НДА, рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і вымушаная эміграцыя. У той жа час менавіта маладыя беларусы_кі з’яўляюцца рухавіком перамен, арганізуюць ініцыятывы, адстойваюць дэмакратычныя каштоўнасці і будуюць незалежную будучыню.

Рада Еўропы сумесна з БНМС «РАДА» запрашаюць 10 – 12 красавіка 2025 года на стратэгічны семінар «A Youth Agenda for Democracy and Human Rights in Belarus» у Страсбургу, каб:

  • абмеркаваць ролю моладзі ў дэмакратычным пераходзе;

  • сустрэцца з прадстаўнікамі_цамі Савета Еўропы і іншых інстытутаў і моладзевых ініцыятыў;

  • развіць навыкі лідарства і грамадзянскай актыўнасці;

  • распрацаваць рэкамендацый па пашырэнні ўдзелу моладзі ў палітычным жыцці.

 Каго мы шукаем? Маладых беларусаў і беларусак (18–35 гадоў), якія:

  • актыўна ўдзельнічаюць у грамадзянскай, сацыяльнай, культурнай або палітычнай дзейнасці;

  • падзяляюць каштоўнасці дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона;

  • хочуць мець рэальны ўплыў на будучыню Беларусі;

  • размаўляюць па-англійску і жывуць у Беларусі або краіне-ўдзельніцы Савета Еўропы.

Харчаванне і пражыванне забяспечваюцца Еўрапейскім моладзевым цэнтрам у Страсбургу. Транспартныя выдаткі кампенсуюцца ўдзельнікам_цам на месцы. Падбрабязнае апісанне ўмоў, мэт і задач семінара глядзіце тут.

 Дэдлайн падачы заяўкі — 26 сакавіка 2025, 23:59 (CET)

УВАГА! Каб запоўніць анкету, неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Ліст-пацвяржэнне можа трапіць у «Спам».

Падрабязнасці на rada.fm (не адкрываецца ў Беларусі)

Анкета

Прыклад формы заяўкі

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці