«У турмы не жаночае аблічча». Праваабаронцы запрашаюць на канферэнцыю ў Вільні

10:00 AM
Wednesday 25 June 2025
канферэнц-зала Conti Hotel - Raugyklos g. 7, Вільня
«У турмы не жаночае аблічча». Праваабаронцы запрашаюць на канферэнцыю ў Вільні

Праваабарончая ўстанова “Лекары за праўду і справядлівасць” запрашае на канферэнцыю “Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі” для ўдзелу ў дыскусіі аб крызісным становішчы зняволеных жанчын у Беларусі. Канферэнцыя пройдзе 25 чэрвеня 2025 года ў Вільні.

Як адзначаюць "Лекары за праўду і справядлівасць" , Беларусь працягвае трымаць сумнае лідэрства ў Еўропе не толькі па колькасці зняволеных у адносінах да колькасці насельніцтва, але і па колькасці зняволеных жанчын.

"Па нашых дадзеных, у беларускіх турмах утрымліваецца не менш за 30 000 вязняў, з якіх каля 10 % — жанчыны. А сярод палітычных зняволеных жанчыны складаюць ужо амаль 15 %".

Жанчыны ў пенітэнцыярнай сістэме застаюцца нябачнымі:

  • сістэма аховы здароўя не ўлічвае іх спецыфічных патрэбаў;

  • доступ да псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі выразна абмежаваны;

  • гвалт, прыніжэнне і абыякавасць з боку адміністрацыі з’яўляюцца не выключэннямі, а нормай.

Трагічныя выпадкі смерці Ганны Кандраценка і Тамары Каравай, якія нядаўна памерлі пасля вызвалення, толькі падкрэсліваюць патрэбу ва ўсебаковым аналізе ролі пенітэнцыярных медыцынскіх службаў.

На канферэнцыі 25 чэрвеня каманда “Лекараў за праўду і справядлівасць” прэзентуе: вынікі комплекснага даследавання пра стан здароўя і правы жанчын у зняволенні; сведчанні тых, хто прайшоў праз турмы; экспертаў і экспертак з галіны медыцыны, права і псіхалогіі. Праграма канферэнцыі таксама прадугледжвае дыскусію на згаданыя тэмы.

Сярода закранутых тэмаў будуць:

  • "Жанчына ў беларускай турме. Правы зняволеных жанчын і беларускія рэаліі ў кантэксце правоў чалавека" (Павел Сапелка, ПЦ "Вясна");

  • "Псіхалагічныя наступствы пазбаўлення волі для жанчын у Беларусі: ПТСР і дэпрэсія як праяўленні. Патрэба ў псіхалагічнай дапамозе падчас і пасля зняволення" (Вольга Вялічка);

  • "Рэпрадуктыўнае здароўе жанчын і зняволенне" (Станіслаў Салавей);

  • "Псіхічнае здароўе жанчын у зняволенні і пасля вызвалення" (Уладзімір Пікірэня);

  • і інш.

Уваход на канферэнцыю вольны, але дзеля забяспячэння спрыяльных умоў удзельнікаў просяць прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы.

Дата і месца правядзення:

Кантакты для атрымання дадатковай інфармацыі:

  • doctorsby.com@gmail.com

  • +370 63827081

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці