Юрыдычны дыскусійны клуб. Сустрэча з Андрэем Палудам

7:00 PM
Tuesday 08 October 2024
АНЛАЙН
Юрыдычны дыскусійны клуб. Сустрэча з Андрэем Палудам

Дата: 8 кастрычніка 2024 года а 18:00 CET (18:00 - Варшава, 19:00 - Вільня, Менск)

Месца: Анлайн прастора 
Працягласць: 1 гадзіна

Тэма: Традыцыйная сустрэча на вольныя тэмы

Юрыдычны дыскусійны клуб запрашае на чарговую вольную сустрэчу ў фармаце: Сустрэча з цікавым чалавекам. Госць сустрэчы — Андрэй Палуда.Традыцыйна кожны другі месяц наша вольная сустрэча праходзіць з удзелам цікавай асобы, з якой можна паразмаўляць на розныя тэмы. Цікавы чалавек, улюблёны ў сваю справу - гэта заўсёды натхняльна, таму далучайцеся!

Андрэй Палуда — каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання». Сустрэча адбываецца з нагоды тыдню супраць смяротнага пакарання (5-10 кастрычніка).

Для ўдзелу ў мерапрыемстве трэба запоўніць анкету. Спасылка для ўдзелу будзе дасланая непасрэдна перад мерапрыемствам.

Вельмі просім вас абавязкова пісаць у анкеце нікнейм у ZOOM, з якім плануеце ўдзельнічаць. Забяспячэнне бяспекі - вельмі важная частка нашых мерапрыемстваў, таму людзі з невядомымі нікамі не дадаюцца.

ЗАПОЎНІЦЬ АНКЕТУ ДЛЯ ЎДЗЕЛА

NB! На мерапрыемстве прадугледжаны адпаведны ўзровень бяспекі - так, да ўдзелу дапускаюцца асабіста знаёмыя арганізатарам асобы, альбо асобы, якіх арганізатары могуць ідэнтыфікаваць праз партнёрскія суполкі. Таму просім пісаць у анкеце дадзеныя, якія дазволяць вас ідэнтыфікаваць альбо звязацца з суполкай, якая дапаможа вас ідэнтыфікаваць. Мы запрашаем удзельнікаў з Беларусі да ўдзелу з улікам магчымасцяў па бяспецы. Па запыце мы дасылаем інструкцыю аб тым, як павысіць бяспеку пры ўдзеле ў мерапрыемствах праз Zoom.

Share

See more news

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
23 February 2026, 11:01 AM
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
Эта практика не имеет правового основания и противоречит национальному и международному праву.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці