21 траўня — трэцяя гадавіна смерці палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка

21 May 2024, 12:07 PM
21 траўня — трэцяя гадавіна смерці палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка

21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 памёр актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак, якога асудзілі ў закрытым рэжыме да пяці гадоў зняволення. Афіцыйная прычына смерці палітвязня — спыненне сэрца, хоць, паводле сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару, і да гэтага часу  справу. За гэтыя гады праваабаронцы сабралі сведчанні былых вязняў аб жорсткіх умовах утрымання ў ПК-17 і праблемах з медыцынскай дапамогай.

Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе бяздзейнасць дзеючай улады Беларусі па расследванні гібелі Вітольда Ашурка ў турме і іншых палітвязняў.

Вітольд Ашурак. Архіўнае фота

"Каштоўнасць чалавечага жыцця ўжо даўно не ў прыярытэце для цяперашніх уладаў Беларусі. Гэтая лінія была пачатая ў першыя дні паслявыбарчых пратэстаў, калі на мірных пратэстоўцаў абрынулі практычна ўвесь арсенал наяўных у сілавых ведамстваў сродкаў: дайшла справа нават да прымянення агнястрэльнай зброі. Напады на мірных пратэстоўцаў, якія пацягнулі іх гібель, дагэтуль не расследаваныя. Тры гады прайшло з дня гібелі палітвязня Вітольда Ашурка – доказы віны ў яго смерці адміністрацыі калоніі ўладамі паказаны ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання, аднак нават гэта не стала штуршком для арганізацыі сапраўднага эфектыўнага расследавання. Абыякавасць да наступстваў неаказання медыцынскай дапамогі, якую пазней дэманстравалі турэмныя адміністрацыі ў дачыненні да Мікалая Клімовіча, Аляксандра Кулініча, Ігара Ледніка, Алеся Пушкіна, Вадзіма Храсько, – гэта адкладзены вынік прамога заахвочвання бесчалавечнага стаўлення да палітвязняў, вынік беспакаранасці.

Улады адабралі жыцці палітвязняў. Яны ж адбіраюць у іх родных і блізкіх, ва ўсяго народа Беларусі надзею на аднаўленне справядлівасці ў найбліжэйшай будучыні: атмасфера татальнага страху, адсутнасць працэсуальнай падтрымкі і юрыдычнай дапамогі ўнутры краіны закрываюць шлях да пошуку праўды.

Цяпер у беларускіх калоніях і турмах знаходзяцца сотні людзей, якія ў сілу розных прычын (інваліднасць, цяжкія і хранічныя захворванні), якія пагаршаюцца бесчалавечнымі ўмовамі ўтрымання, могуць у любы момант папоўніць спіс беззваротных ахвяр. Мы не ведаем дакладна пра стан палітычных і грамадскіх лідараў, якіх утрымліваюць ва ўмовах поўнай або практычна поўнай ізаляцыі – і гэта яшчэ адзін фактар рызыкі, які патрабуе сваёй ліквідацыі.

Мы, праваабаронцы "Вясны", заклікаем міжнародныя арганізацыі і дэмакратычныя ўрады прыняць эфектыўныя меры для змены сітуацыі. Зло не можа заставацца беспакараным, беспакаранасць спараджае новыя злачынствы", — заяўляе Павел Сапелка.

Праваабаронцы "Вясны" на знак памяці пра Вітольда абвясцілі 21 траўня Днём палітвязняў.

"Сумна, калі чалавек памірае на свабодзе, і невыносна сумна, калі гэта адбываецца ў зьняволеньні, калі чалавек там застаецца сам на сам, і ніхто ні можа ў апошню хвіліну ягонага жыцьця падтрымаць яго і разьвітацца зь ім",казаў пра смерць Вітольда Алесь Бяляцкі.

See more news

Libereco: Трое новых «хросных» з Польшчы, Чэхіі і Шатландыі для палітвязняў у Беларусі
17 March 2025, 2:30 PM
Libereco: Трое новых «хросных» з Польшчы, Чэхіі і Шатландыі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Вольга Рыхтарава, Аляксандр Бернет і Міхал Кабоска стануць "хроснымі" Наталлі Лашч, Уладзіміра Лавора і Томаша Бярозы.
Libereco: Выстава пра беларускіх палітвязняў у парламенце Шатландыі
17 March 2025, 2:11 PM
Libereco: Выстава пра беларускіх палітвязняў у парламенце Шатландыі
LIBERECO дэманстравала ў шатландскім парламенце выставу пра беларускіх палітвязняў з 10 па 12 сакавіка.
«Я веру ў выбары». Эніра Браніцкая — Жанчыны ў праваабароне
17 March 2025, 1:25 PM
«Я веру ў выбары». Эніра Браніцкая — Жанчыны ў праваабароне
У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” Эніра Браніцкая распавядае пра свой шлях да праваабароны, падзеі 2006 і 2010 гадоў і пазней, а таксама пра тое, чым яна ганарыцца.
Заява БАЖ: Праца «Радыё Свабода» мае надзвычай важнае значэнне як акно свабоднай інфармацыі для грамадства ў Беларусі
17 March 2025, 12:36 PM
Заява БАЖ: Праца «Радыё Свабода» мае надзвычай важнае значэнне як акно свабоднай інфармацыі для грамадства ў Беларусі
Двое былых супрацоўнікаў «Свабоды» — Ігар Карней і Ігар Лосік — застаюцца за кратамі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці