Агляд «Вясны»: У жніўні 2023 года па крымінальных артыкулах асуджана не меней за 60 чалавек па палітычных матывах

11 September 2023, 9:48 AM
Агляд «Вясны»: У жніўні 2023 года па крымінальных артыкулах асуджана не меней за 60 чалавек па палітычных матывах

На фота: Арцём Лябедзька ў судзе

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў жніўні фіксаваў працяг устойлівай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. За мінулы месяц прыблізная колькасць чалавек, якія маглі быць рэпрэсаванымі судовай сістэмай у крымінальным парадку складае каля 156 чалавек. У рэгіянальным разрэзе дадзеныя лічбы выглядаюць наступным чынам: Мінск – 96, Гомельская вобласць – 12, Брэсцкая вобласць – 22, Гродзенская вобласць – 6, Мінская вобласць – 9, Магілёўская вобласць – 6, Віцебская вобласць – 5.

Праваабаронцам вядома пра не менш чым 60 асуджаных у крымінальным парадку ў жніўні грамадзян, з якіх 42 складаюць мужчыны, 18 – жанчыны. Паводле вядомых праваабаронцам прысудаў у жніўні суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 45% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 50% выпадках асуджэння грамадзян. Арышт прымяняўся ў 5% выпадкаў асуджэння фігурантаў пратэсных спраў.

Такім чынам, у жніўні пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хатняй хіміі" і арышту суды ўжывалі ў 100% вядомых "Вясне" выпадках асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

Завочныя суды

На працягу жніўня ў парадку спецыяльнага (завочнага) судаводства асуджаныя чатыры фігуранты справы аб нападзе на супрацоўнікаў пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі і пашкоджанні будынка дыпламатычнай місіі. Фігурантам справы прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі: Вадзіму Багаўкову і Максіму Зуеву на тэрмін 10 гадоў, Сяргею Рабушку і Аляксандру Напрэенку – 8 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Узмацненне жорсткасці пакарання па пракурорскім пратэсце

8 жніўня паводле апеляцыйнага пратэсту пракуратуры Вярхоўны суд замяніў пакаранне, вынесенае Гомельскім абласным судом, Глебу Вятошкіну з 5 гадоў хатняй хіміі на паўтара года пазбаўлення волі. Вядома, што пракуратура прасіла пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі.

Гучныя крымінальныя справы

Жнівень запомніўся шэрагам знакавых крымінальных працэсаў, якія прадстаўляюць шырокі грамадскі рэзананс. 24 жніўня Мінскі гарадскі суд прысудзіў Арцёму Лябедзьку тры з паловай гады пазбаўлення волі паводле артыкула аб фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання за пералічэнне грашовых сродкаў на адрас ініцыятыў, якія ўзніклі на хвалі масавых пратэстаў у жніўні 2020 года і абвешчаных беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі фармаваннямі, – «By_help», «Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation» і «Беларускі фонд спартовай салідарнасці». Дадзены акт рэпрэсіі можна расцэньваць і як абмежаванне свабоды выказвання меркавання беларускага палітычнага дзеяча ў вымушанай эміграцыі Анатоля Лябедзькі, паколькі асуджаны з'яўляецца яго сынам. Пераслед у судовым парадку беларусаў за данаты і ахвяраванні на адрас нефармальных аб'яднанняў і ініцыятыў носіць выбарчы характар, паколькі органы Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК і Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў прымусовым парадку прапаноўвалі грамадзянам пералічыць грашовыя сродкі на рахунак дзяржаўных устаноў наўзамен на спыненне крымінальнага пераследу ў больш чым дзесяціразовым памеры ад сумы даната.

31 жніўня Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме вынес прысуд вядомай журналістцы Ларысе Шчыраковай у выглядзе трох з паловай гадоў пазбаўлення волі па артыкулах аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Прадметам судовага разбору з'яўлялася размяшчэнне матэрыялаў "з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь», а таксама «збор, стварэнне, апрацоўка, захоўванне і перадача аўдыё -, відэа -, фота - і тэкставай інфармацыі для далейшага выкарыстання ў мэтах забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці інфармацыйнага рэсурсу «Вясна» і экстрэмісцкага фармавання «Белсат» – інфармацыі, якая змяшчаецца ў адкрытых крыніцах і не абмежаванай да распаўсюджвання. Такім чынам, Ларыса Шчыракова рэпрэсаваная за выкананне сваіх прафесійных абавязкаў.

 28 жніўня ў судзе Полацка і Полацкага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Расонскага раёна Мікалая Машарскага па артыкулах, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу прэзідэнта і неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Артыкул 342-2 Крымінальнага кодэкса ўвёў крымінальную адказнасць за неаднаразовае парушэнне парадку або арганізацыі правядзення масавых мерапрыемстваў, калі асоба двойчы на працягу аднаго года падвяргалася адміністрацыйнаму спагнанню за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкулам 24.23 КаАП, і на працягу года пасля накладання другога адміністрацыйнага спагнання за такія дзеянні зноў парушыла парадак арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Канструкцыя аб'ектыўнага боку складу злачынства, прадугледжанага арт. 342-2 КК, дазваляе прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за некалькі ілюстрацый у сацыяльных сетках, якія ўладамі могуць быць расцэненыя як парушэнне парадку або арганізацыі правядзення масавых мерапрыемстваў альбо публічныя заклікі да іх правядзення. Праваабаронцам вядома пра, як мінімум, трох грамадзян, якія былі рэпрэсаваныя па дадзеным артыкуле. Судовае разбіральніцтва ў дачыненні да Мікалая Машарскага працягнецца ў верасні.

Мінімум шэсць сем'яў асудзілі за ўдзел у пратэстах

У жніўні ў Менску пад судовы пераслед па палітычных матывах у крымінальным парадку трапілі не менш за шэсць сем'яў за ўдзел у пратэстах: Алеся і Аляксандр Сушко асуджаныя да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Да такога ж пакарання асуджаныя Юлія і Сяргей Тарасевіч, да двух з паловай гадоў хатняй хіміі прысудзілі Сяргея і Алену Чабатар, а таксама Сяргея і Аксану Ясючэню і Сяргея і Таццяну Дзешыц. Вынікі судовага разбору ў дачыненні да Анатоля і Іваны Багавік, Паўла і Анжалікі Юркевіч, Уладзіміра і Дар'і Траян высвятляюцца праваабаронцамі.

Новыя суды над ужо асуджанымі палітвязнямі

Па-ранейшаму захоўваецца тэндэнцыя паўторнага і наступнага асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Так, судом Камянецкага раёна ў жніўні асуджаны Елісей Кузняцоў на два з паловай гады пазбаўлення волі за здзек з дзяржаўнага сцяга. У лістападзе 2020 года ён ужо асуджаўся па артыкулах аб незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў і аб пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. 11 жніўня Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме асудзіў на сем гадоў пазбаўлення волі Аляксея Кудасава, абвінаваціўшы яго ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму, кіраванні такім фармаваннем, здзейсненым паўторна. Раней палітвязень у красавіку 2022 года быў асуджаны Мінскім гарадскім судом да адзінаццаці гадоў пазбаўлення волі па артыкулах аб наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб; аб падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай; аб арганізацыі групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўніка ўлады, што пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемства; аб кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем і аб публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Шляхам частковага складання з пакараннем, прызначаным па папярэднім прысудзе, канчаткова Аляксею Кудасаву прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзінаццаць гадоў і шэсць месяцаў. У жніўні праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра тое, што ў дачыненні да асуджанага да сямі гадоў пазбаўлення волі Васіля Дземідовіча суд Нясвіжскага раёна будзе разглядаць шостую крымінальную справу паводле артыкула аб абразе прадстаўніка ўлады за каментары ў інтэрнэце, якія палітычны зняволены пакідаў пасля падзей жніўня 2020 года.

Дом культуры і не толькі. Выязныя суды

За мінулы месяц не зафіксавана ніводнага выпадку апублікавання ў электронным раскладзе на сайце Вярхоўнага суда спраў пратэснай накіраванасці пасля пачатку іх разгляду судом, за ліпень такіх выпадкаў было зафіксавана восем: у Мінску, Жлобіне, Гродне і Расонах. Разам з тым, электронны расклад шэрагу спраў не ўтрымліваў інфармацыі аб тым, што крымінальная справа будзе разгледжана ў парадку выязнога судовага разбору. У жніўні ў парадку выязнога пасяджэння без указання на тое ў сістэме электроннага раскладу разглядалася справа ў Камянцы ў дачыненні да Уладзіміра Прылуцкага па абвінавачванні ў наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць для эксплуатацыі стан чыгуначных шляхоў і сродкаў сігналізацыі. У Доме культуры аграгарадка Войская Камянецкага раёна разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Захара Сінякова і Елісея Кузняцова па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўнага сцяга, у Мінску Сяргея Фірстава – па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўнага сцяга і Андрэя Мішурына – па абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

Хакатон па адвакацыі праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі
12 May 2024, 2:21 PM
Хакатон па адвакацыі праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі
29-31 траўня Правабарончы цэнтр Вясна і Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" ў межах Кампаніі праваабронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, разам з Генеральным дырэктаратам па правах чалавека і вяршынстве права Рады Еўропы запрашаюць прыняць удзел у хакатоне ў Вільнюсе, дзе мы зможам распрацаваць ідэі дзеянняў па скасаванні смяротнага пакарання ў Беларусі.
VACANCY AT THE BELARUSIAN HRH: EXECUTIVE DIRECTOR
06 May 2024, 11:45 AM
VACANCY AT THE BELARUSIAN HRH: EXECUTIVE DIRECTOR
BHRH Executive Director is responsible for the planning, development, overall coordination/implementation, and supervision of strategic areas of the BHRH activities; for fundraising, liaising with donors and partners; for overseeing staff and ensuring smooth operations of the organization.
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за март 2024 года
30 April 2024, 8:14 AM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за март 2024 года
Ситуация в отношении свободы ассоциаций и положения беларусских НКО в Беларуси остается по-прежнему плохой.
Информационный бюллетень LawtrendMonitor №3, 2024 год
30 April 2024, 8:02 AM
Информационный бюллетень LawtrendMonitor №3, 2024 год
В этом выпуске LawtrendMonitor представлены обзоры ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества за 2023 год и за март 2024 года.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці