Агляд «Вясны». Студзень 2025 года: большасць выпадкаў палітычна матываванага пераследа — паводле артыкула 342 КК

25 February 2025, 9:50 AM
Агляд «Вясны». Студзень 2025 года: большасць выпадкаў палітычна матываванага пераследа — паводле артыкула 342 КК

У студзені праваабаронцы фіксавалі працяг тэндэнцыі выкарыстання ўладамі крымінальна-прававога інструментара для пераследу грамадзян паводле палітычных матываў. Праведзеныя вымярэнні сведчаць пра тое, што інструмент рэпрэсіўнага ўздзеяння на беларусаў у выглядзе артыкулаў і крымінальных спраў прывёў да таго, што грамадзяне асцерагаюцца званкоў на свае тэлефоны з незнаёмых нумароў, мяркуючы, што гэта званок з РУУС.

У студзені судовая сістэма рэпрэсавала не менш за 89 грамадзян. З гэтай колькасці 65 складаюць мужчыны, 24 жанчыны. Яшчэ аднаго чалавека ў студзені асудзілі ў парадку працэдуры завочнай вытворчасці.

З 89 грамадзян, супраць якіх ужываўся крымінальны пераслед у студзені, у 55-ці (62%) у абвінавачванні меўся 342 артыкул КК. Фактычна запушчаная з 2020 года спіраль пераследу грамадзян за ўдзел у стыхійных акцыях пратэсту будзе мець свой эфект з улікам тэрміну стану судзімасці паводле гэтага артыкула на дзве прэзідэнцкія кадэнцыі з 2020 да 2025 года і з 2025 да 2030 года.

Рэгіянальная структура палітычна матываванага крымінальнага пераследу ў студзені выглядала наступным чынам:

  • Мінск – 42 чалавекі;

  • Брэсцкая вобласць – 23 чалавекі;

  • Гомельская вобласць – 4 чалавекі;

  • Гродзенская вобласць – 4 чалавекі;

  • Мінская вобласць – 6 чалавек;

  • Магілёўская вобласць – 8 чалавек;

  • Віцебская вобласць – 2 чалавекі.

Па-ранейшаму судзяць цэлымі сем'ямі

Судовая сістэма па-ранейшаму рэпрэсуе цэлыя сем'і або групы сваякоў. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ бацьку і дачку, Дзмітрыя і Лізавету Жарнасекаў, паводле народнага 342 артыкула Крымінальнага кодэкса. Па гэтым жа артыкуле разглядалася справа ў дачыненні да Юрыя і Вольгі Белых у судзе Цэнтральнага раёна Мінска, у судзе Заводскага раёна Мінска – Надзеі ды Андрэя Богданаў. У судзе Глыбоцкага раёна справа паводле 342 артыкула слухалася ў дачыненні Івана і Дзмітрыя Піскуновічаў.

Расцягнутымі па часе апынуліся рэпрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да Юліі Лаптановіч ды яе маці – Таццяны Васільевай. У дачыненні да Юліі Лаптановіч Брэсцкі абласны суд разглядаў справу паводле артыкула аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Месяцам раней гэтым жа судом паводле гэтага ж артыкула была рэпрэсаваная яе маці – Таццяна Васільева – вынікам разбору стала вынясенне ў дачыненні да яе прысуду ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

Расце колькасць выпадкаў паўторнага асуджэння

Для структуры крымінальнага пераследу паводле палітычных матываў па-ранейшаму характэрнае паўторнае і наступнае асуджэнне грамадзян, рэпрэсаваных і пазбаўленых асабістай свабоды за рэалізацыю сваіх правоў і свабод.

Брэсцкі абласны суд цягам студзеня разглядаў паводле артыкула аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці ўжо трэцюю па ліку справу ў дачыненні да Юліі Лаптановіч – шматдзетнай маці, раней асуджанай паводле шэрагу пратэсных артыкулаў і асуджанай да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў пазбаўлення волі.

Суд Лідскага раёна разглядаў крымінальную справу ў дачыненні да Генадзя Жукеля паводле артыкула аб абразе прэзідэнта – па частцы 2. Прыкметай, што яе кваліфікуе, з'яўляецца здзяйсненне гэтага злачынства раней, або злучанае з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства. Напрыканцы снежня 2023 года гэты ж суд разглядаў справу ў дачыненні да мужчыны з той толькі розніцай, што тады яго судзілі паводле першай часткі арт. 368 КК.

Суд Бабруйскага раёна разгледзеў трэцюю крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Франчука паводле артыкула аб абразе прадстаўніка ўлады. Вынікам разбору стала дадаванне палітвязню да тэрміну пакарання шэсць месяцаў пазбаўлення волі. Раней мужчына быў рэпрэсаваны паводле шэрагу артыкулаў КК Мінскім гарадскім судом і судом Бабруйскага раёна.

Share

See more news

«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
13 September 2025, 7:12 PM
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
08 September 2025, 4:53 PM
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках яго маці.
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
06 September 2025, 10:58 AM
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
6 верасня 2021 года ў будынку Мінскага раённага суда ў закрытым рэжыме кіраўніцы выбарчага штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай і адвакату Максіму Знаку агучылі прысуд: 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
02 September 2025, 10:56 AM
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
Статуты ВКЛ, паўстанне 1863, савецкія часы, феномен дысідэнства і 1990 гады... Як усе гэтыя падзеі звязаныя з правамі чалавека?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці