Амерыканскі ПЭН асуджае вырок Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку

10 September 2021, 7:39 AM
Амерыканскі ПЭН асуджае вырок Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку

Праваабарончая арганізацыя Амерыканскі ПЭН-цэнтр выступіла з заявай з нагоды выроку Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку.


7 верасня 2021 года. (Нью-Ёрк) - На гэтым тыдні суд у сталіцы Беларусі Мінску асудзіў двух актывістаў апазіцыі па палітычна матываваных абвінавачваннях у змове з мэтай узурпацыі дзяржаўнай улады. Музыка Марыя Калеснікава і адвакат Максім Знак асуджаны на 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

Праваабарончая арганізацыя Амерыканскі ПЭН-цэнтр далучаецца да міжнароднай супольнасці і асуджае рашэння суда, а таксама патрабуе неадкладнага вызвалення актывістаў.

Арыштаваныя год таму актывісты ўваходзяць у Каардынацыйную раду Беларусі, створаную з мэтай садзейнічання мірнай перадачы ўлады пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Калеснікава, набліжаная да кандыдата Ціханоўскай, была выкрадзена ў Мінску 7 верасня 2020 года і дастаўлена да ўкраінскай мяжы з загадам пакінуць краіну; яна адмовілася і ў знак пратэсту разарвала пашпарт. Улады адказалі прад'яўленнем абвінавачванняў, а таксама 9 верасня арыштавалі Максіма Знака, яе блізкага паплечніка і адваката. Суд над актывістамі, які пачаўся 4 жніўня, праходзіў хутка і сумніўна, без публічнага доступу да слуханняў або матэрыялаў справы.

«Драконаўскія прысуды Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку дэманструюць страх беларускага рэжыму перад мірнай грамадзянскай апазіцыяй. Асабліва гэта праяўляецца ў кантрасце з адвагай Марыі і яе нежаданнем пакідаць краіну. Абвінавачванні, выстаўленыя палітычным актывістам, не маюць доказаў; рашэнне суда з'яўляецца злоўжываннем заканадаўствам аб нацыянальнай бяспецы, якое стала інструментам для падаўлення апазіцыйнага руху», – заявіла Паліна Садоўская, кіраўнік еўразійскага накірунку ў Амерыканскім ПЭНе.

«Гэта грубае парушэнне правоў чалавека і асноўных свабод; на жаль, беларускі рэжым ужо даў зразумець, што для яго гэта не каштоўнасці. Міжнародная супольнасць павінна ціснуць на рэжым Лукашэнкі і стаяць побач з беларусамі, якія не раз цярпелі абуральныя напады на іх свабоды і правы».

 

Іх прысуды – гэта працяг маштабнага разгрому апазіцыйнага руху ў Беларусі, які вядзе адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі ў адказ на леташнія мірныя масавыя акцыі пратэсту. Многія журналісты, праваабаронцы і творцы былі арыштаваныя; незалежныя арганізацыі і сродкі масавай інфармацыі сталі аб'ектамі ператрусаў, у той час як Міністэрства юстыцыі Беларусі ліквідавала Беларускі ПЭН-цэнтр.

ПЭН-Амерыка сочыць за сітуацыяй у Беларусі па пытаннях свабоды выказвання меркаванняў праз сваю праграму «Еўразія» і заклікае неадкладна спыніць нахабныя парушэнні правоў чалавека ў краіне.


Арыгінал артыкула на сайце Амерыканскага ПЭНа

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці